У Менску працягваюцца адвольныя затрыманні актывістаў

2015 2015-02-03T13:02:43+0300 2015-02-03T13:02:43+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zatrymanni-000.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пакуль у судзе Савецкага раёна Менска разглядаецца адмінстратыўная справа Аляксандра Францкевіча, затрыманага 2 лютага на сваім працоўны месцы, міліцыя працягвае росшукі актывістаў анархісцкага руху. Сёння, прыкладна апоўдні, некалькі супрацоўнікаў міліцыі таксама на працы затрымалі дзяўчыну, якая не называе свайго прозвішча.

Міліцыянты патлумачылі сведкам затрымання, што яе адвязуць у Савецкі РУУС Менска, нібыта на гутарку.

Прычынай затрымання актывістаў магчыма паслужылі акцыі, праведзеныя нядаўна актывістамі анархісцкага руху, а таксама фотаздымкі  супраць адвольных затрыманняў, апублікаваныя ў інтэрнэце.

Нагадаем, што 2 лютага ў 16.00 на працу да актывіста Аляксандра Францкевіча прыйшлі супрацоўнікі органаў унутранных спраў і адвезлі яго ў РУУС Савецкага раёна. Ноч да суду актывіст правёў на Акрэсціна.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international