Супрацоўніцтва з CCBE задае высокую планку для беларускіх адвакатаў

2015 2015-01-28T17:36:01+0300 2015-01-28T17:36:01+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/ccbe1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Днямі Рэспубліканская калегія адвакатаў Беларусі паведаміла пра верагоднасць супрацоўніцтва з Саветам калегій адвакатаў і юрыдычных таварыстваў Еўропы (CCBE) - арганізацыі, якая крытыкавала заганы ў працы беларускай адвакатуры пасля падзеяў 19 снежня 2010 года ў Мінску.

CCBE больш за паўстагоддзя ў авангардзе прасоўвання поглядаў еўрапейскіх юрыстаў і абароны прававых прынцыпаў, на якіх заснаваная дэмакратыя і вяршэнства закона. Арганізацыя працуе ў цесным супрацоўніцтве з праваабаронцамі за межамі Еўропы.

Крытыка CCBE на адрас беларускіх уладаў гучала не аднойчы. У лютым 2011 года арганізацыя ўказала міністру юстыцыі Беларусі на парушэнне міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека ў сувязі з перашкодамі ў доступе арыштаваных удзельнікаў мірнай акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года да адвакатаў і юрыдычнай дапамогі, а таксама фактамі запалохвання саміх адвакатаў, якія паведамлялі медыя пра праблемы сваіх падабаронных.

Таксама ясным сігналам беларускім уладам была прэмія "За абарону правоў чалавека", якой у 2012 годзе CCBE ушанаваў Паўла Сапелку - адваката палітычных зняволеных, які да таго моманту па прадстаўленні Міністэрства юстыцыі быў выключаны з Мінскай гарадской калегіі адвакатаў. Па заяве арганізацыі, гэтай узнагародай адзначаюцца юрысты або юрыдычныя арганізацыі, якія "ўслаўляюць юрыдычную прафесію, дзякуючы захаванню найвышэйшых каштоўнасцяў прафесійных і асобасных паводзінаў у галіне правоў чалавека".

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international