Беларусь «горшая з горшых» у Рэйтынгу свабоды 2015 года ад Freedom House

2015 2015-01-28T13:44:46+0300 2015-01-28T13:44:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/4g0djmiy6f40ye56g1qcb3x2gcdzw8-pre.jpg
Freedom haus

Freedom haus

Паводле міжнароднай арганізацыі Freedom House ўварваньне Расеі ва Ўкраіну нанесла сакрушальны ўдар па дэмакратыі ў сьвеце.

У штогадовай справаздачы Freedom House Беларусь аднесеная да групы краін «горшыя з горшых» у захаваньні палітычных і грамадзянскіх свабод, разам з Кітаем, Туркмэністанам, Узбэкістанам, Суданам і шэрагам афрыканскіх дэспатый.

Індэкс Свабоды ў Беларусі складае — 6,5, Індэкс палітычных свабод — 7, Індэкс грамадзянскіх свабод — 6.

Расея і Казахстан аднесеныя да ліку «несвабодных краін». У Расеі гэтыя індэксы складаюць адпаведна 6,6 і 6, у Казахстане 5,5, 6 і 5. Усе іншыя суседзі Беларусі апрача Расеі аднесеныя да свабодных краінаў: Польшча (1,1,1) Літва (1,1,1), Латвія (2,2,2), Украіна (3,3,3).

Расейскае ўварваньне ва Ўкраіну нанесла ў 2014 годзе зруйнавальны ўдар па дэмакратыі, гаворыцца ў штогадовым дасьледаваньні міжнароднай няўрадавай арганізацыі Freedom House.

Міжнародная арганізацыя, якая базуецца ў ЗША, праводзіць дасьледаваньні для падтрымкі дэмакратыі, палітычных свабодаў і правоў чалавека, адзначае, што тэракты і агрэсіўныя дзеяньні аўтарытарных рэжымаў павялічылі «грэбаваньне дэмакратычнымі стандартамі» амаль ва ўсіх рэгіёнах сьвету.

Адным з горшых узораў такой пагарды аўтары дакладу называюць «ўварваньне Расеі ва Ўкраіну, у тым ліку наўпросты захоп і фармальную анэксію Крыму».

Кажучы пра Ўкраіну, дасьледчыкі адзначаюць, што станоўчыя зрухі, «зьвязаныя з адхіленьнем ад улады карумпаванага прэзыдэнта Віктара Януковіча», нівэляваныя расейскай анэксіяй Крыму і ўзброеным супрацьстаяньнем ўрадавых сіл і падтрымоўваных Расеяй сэпаратыстаў на ўсходзе краіны.

Украіна ў дакладзе ацэненая як «часткова свабодная» краіна. Што тычыцца акупаванага Расеяй Крыму, то сытуацыя ў ім ацэненая як «некалькі лепш», чым у Туркмэністане і Ўзбэкістане, якія сярод лідэраў у ліку «несвабодных» краін.

Са 195 краін сьвету, пра якія гаворыцца ў дасьледаваньні, 89 былі названыя «свабоднымі», 55 — «часткова свабоднымі», 51 «свабоднымі».

Freedom House — міжнародная няўрадавая арганізацыя, якая праводзіць дасьледаваньні для падтрымкі дэмакратыі, палітычных свабодаў і правоў чалавека. Заснавана ў кастрычніку 1941 года, калі яе ўзначалілі ў якасьці ганаровых старшыняў Уэндэл Ўілкі і Элеанора Рузвэльт. Арганізацыя стала вядомая дзякуючы дасьледаваньням стану палітычных і грамадзянскіх свабод, пачалі праводзіцца з 1978 года.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international