Палітвязня Статкевіча вінавацяць ва «ўхіленні ад грамадскай працы»

2015 2015-01-26T09:15:11+0300 2015-01-26T09:15:11+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/statkevich_v.jpg
Мікалай Статкевіч

Мікалай Статкевіч

Мікалаю Статкевічу не змянілі рэжым адбыцця пакарання. Пра гэта ён паведаміў у лісце да сваёй жонкі Марыны Адамовіч. На думку адміністрацыі шклоўскай калоніі, ён «не стаў на шлях выпраўлення».

«16 студзеня выклікалі на камісію замены рэжыму. Гэта праводзіцца без усялякіх заяў ад арыштантаў — калі тэрмін прыйдзе», — піша Статкевіч. — Вынік чаканы, але здзівіла фармулёўка. Я «не стаў на шлях выпраўлення», таму што «не ўдзельнічаў у працы самадзейных арганізацый» і «ўхіляўся ад грамадскай працы».

«Безумоўна, на такі шлях я не стаў, бо невінаватаму чалавеку гэта без патрэбы. А вось як у «адзіночцы» весці «грамадскую працу»  і «ўдзельнічаць у арганізацыях» — гэта пытанне», — іранізуе аўтар ліста.

Экс-кандыдат у прэзідэнты Беларусі Мікалай Статкевіч адбывае пакаранне паводле прысуду суда Ленінскага раёна Мінска, які ў траўні 2011 года асудзіў яго да шасці гадоў пазбаўлення волі праз абвінавачванне ў арганізацыі масавых беспарадкаў у дзень прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.

Першапачаткова асуджаны ўтрымліваўся ў шклоўскай калоніі № 17, аднак у студзені 2012 года яму зрабілі больш жорсткімі ўмовы адбыцця пакарання — адміністрацыя калоніі палічыла, што Статкевіч «не стаў на шлях выпраўлення», «да ўмоўна-датэрміновага вызвалення не імкнецца» і пасля адбыцця пакарання мае намер «весці злачынны лад жыцця». Фармальнай падставай для гэтых абвінавачванняў стала адсутнасць на адзенні Статкевіча біркі з нумарам зняволенага, а таксама тое, што ён не пазначыў у спісе асабістых рэчаў насоўкі.

Статкевіча перавялі на тры гады ў магілёўскую турму № 4, адкуль 12 студзеня бягучага года ён вярнуўся ў шклоўскую калонію № 17.

Некалькі дзён назад стала вядома, што Мікалаю Статкевічу забаранілі доўгатэрміновае спатканне з роднымі на падставе двух рапартаў аб парушэнні правіл унутранага распарадку, якія ён нібыта ўчыніў у першыя два дні знаходжання ў шклоўскай калоніі. Паводле інфармацыі жонкі палітыка, першы рапарт быў складзены за няправільную форму адзення (Статкевіч быў апрануты ў штаны, выдадзеныя яму ў магілёўскай турме), другі — у сувязі з тым, што за 15 хвілін да адбою асуджанага не было на спальным месцы.

Міжнародныя праваабарончыя арганізацыі прызналі Мікалая Статкевіча палітычным зняволеным.

БелаПАН

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international