Гродна: аднаўляецца практыка ўзмоцненай праверкі грамадска-палітычных актывістаў на мяжы

2015 2015-01-16T12:37:23+0300 2015-01-16T12:37:23+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sazonau-kpch.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Віктар Сазонаў

Віктар Сазонаў

Уначы 16-га студзеня аўтамабіль гродзенскага праваабаронцы Віктара Сазонава прыцягнуў павышаную ўвагу работнікаў памежных і мытных службаў памежнага пераходу “Брузгі”. Віктар Сазонаў яшчэ з двума грамадска-палітычнымі актывістамі Гродна вяртаўся ў Беларусь з Польшчы. Яго машыну загналі ў ангар і ўчынілі праверку. Таксама скрупулёзна і па некалькі разоў правяралі асабістыя рэчы гродзенцаў. Асаблівую ўвагу службоўцы надавалі паперам. Іх моцна зацікавіла кніжка, мапы і нават аўдыёкасеты, якія яны не паленаваліся праслухаць. Пасля гэтага аўтамабіль быў пастаўлены на штраф-стаянку, а ключы ад яго і пашпарты пасажыраў забралі службоўцы. Пасля тэлефонных кансультацый мытнікі загналі аўтамабіль на рэнтгенаўскі дагляд. І толькі пасля яго актывістам далі на подпіс адмыслова складзеныя паперы і дазволілі паехаць дадому.

– Ніхто нам не патлумачыў прычыны такой падвышанай увагі да нас, – кажа Віктар Сазонаў. – Але мяркую, што гэта звязана не толькі з надыходзячымі выбарамі, але і ўвогуле з агульным узмацненнем ціску на грамадска-актыўных людзей.    

Гродзенскіх актывістаў памежныя службы пратрымалі больш за чатыры гадзіны.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international