Алег Трусаў: Еўразійскі звяз забівае беларускую мову

2015 2015-01-14T15:27:47+0300 2015-01-14T15:27:47+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/trusau.jpg
Алег Трусаў, старшыня ТБМ імя Францішка Скарыны

Алег Трусаў, старшыня ТБМ імя Францішка Скарыны

Створана адмысловая група ў пытаннях заканадаўчай роўнасці беларускай і расійскай моваў. Пра яе стварэнне паведаміла Рада “Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны”.

Як кажа старшыня Таварыства Алег Трусаў, да гэтага падштурхнула ўзнікненне Еўразійскага эканамічнага саюзу, новыя правілы якога пачнуць дзейнічаць у бліжэйшыя дні:

- Па гэтым законе ўсе тавары па-руску павінны быць, а беларуская мова, як факультатыўная. Гэты Еўразійскі звяз забівае нашу мову «на карню». І, калі мы не зменім зараз Закон аб мовах, то беларуская мова з рэкламы знікне назаўжды. І таму мы хочам зноў падняць гэтае пытанне. ТБМ была супраць гэтага звязу – і вось наступствы ўжо пачынаюць выяўляцца.

Чальцы групы прааналізуюць сітуацыю і будуць звяртацца ў Палату прадстаўнікоў наконт зменаў у “Закон аб мовах”, каб беларуская мова стала абавязковай нароўні з расейскай.

У гэтым выпадку такі абавязак зможа пашырыцца і ў межах Еўразійскага эканамічнага саюзу.

Алег Трусаў прыгадаў, што раней Канстытуцыйны суд у адказе на зварот Таварыства беларускай мовы прызнаў, што баланс выкарыстання беларускай і расейскай моваў не заўсёды захоўваецца на практыцы.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international