Майра Мора ня зьвязвае спрашчэньне візавага рэжыму з вызваленьнем палітвязьняў

2015 2015-01-14T11:42:40+0300 2015-01-14T11:42:40+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/majra_mora.jpg
Майра Мора, кіраўнік прадстаўніцтва Эўразьвязу

Майра Мора, кіраўнік прадстаўніцтва Эўразьвязу

Чарговы этап перамоваў Беларусі з Эўразьвязам па спрашчэньні візавага рэжыму і падпісаньні пагадненьня аб рэадмісіі пройдзе не раней за люты, паведаміла журналістам кіраўнік прадстаўніцтва Эўразьвязу ў Беларусі Майра Мора.

Ацэньваючы ход гэтых перамоваў, Майра Мора сказала:

«Гэта нармальны перамоўны працэс, падчас якога абодва бакі кожны раз пазначаюць свае пазыцыі, нейкія спрэчныя пытаньні застаюцца, іх вырашаюць і зноў сустракаюцца».

Яна таксама ўдакладніла, што мандат Эўракамісіі на вядзеньне перамоў на гэты момант не мяняўся, таму пытаньне бязьвізавага рэжыму для ўладальнікаў дыпляматычных пашпартоў не абмяркоўваецца, паведамляе БелаПАН.

Дыплямат патлумачыла гэта тым, што некаторыя палажэньні пагадненьняў аб спрашчэньні візавага рэжыму і рэадмісіі патрабуюць у тым ліку заканадаўчых зьменаў з абодвух бакоў.

Камэнтуючы заяву прадстаўнікоў Латвіі, якая цяпер старшынюе ў ЭЗ, аб магчымасьці ўвядзеньня бязьвізавага рэжыму для Беларусі, Мора адзначыла, што пакуль пра гэта заўчасна гаварыць да падпісаньня пагадненьня аб спрашчэньні візавага рэжыму:

«Першы этап — гэта спрашчэньне візавага рэжыму, а затым можа быць яго адмена. Гэта, калі хочаце, нейкі маяк на гэтым шляху».

Яна таксама адзначыла: зьмяненьне мандату Эўракамісіі на вядзеньне перамоваў аб спрашчэньні візавага рэжыму ніяк не зьвязана з вызваленьнем палітвязьняў.

«Гэта не зьвязаныя рэчы, таму што спрашчэньне візавага рэжыму — гэта мера, якая прызначаецца ўсяго беларускага народу», — сказала яна.

Першы раунд кансультацый па пытаньнях заключэньня пагадненьняў аб спрашчэньні візавага рэжыму і аб рэадмісіі паміж Беларусьсю і Эўразьвязам прайшоў у Менску 12-13 чэрвеня 2014 года, другі — у Брусэлі 24-25 лістапада. Трэці раўнд кансультацый заплянаваны ў Менску.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international