Абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу журналіста Андрэя Мялешкі

2015 2015-01-08T17:31:10+0300 2015-01-08T17:31:10+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mialeshka-andrej-grodna-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Андрэй Мялешка

Андрэй Мялешка

8 студзеня Гродзенскі абласны суд не задаволіў касацыйную скаргу аштрафаванага журналіста Андрэя Мялешкі. Судддзя Анатоль Заяц, агучыўшы змест пісьмовага аспрэчвання, узяў бок суда першай інстанцыі.

   2 снежня 2014 годагродзенскі журналіст-фрылансер Андрэй Мялешка быў асуджаны да чарговага (ужо трэцяга за год) штрафу паводле артыкула Адміністрацыйнага кодэксу 22.9, частка 2 (незаконны выраб і распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі). Паводле пастановы суддзі Ленінскага раённага суда Юрыя Казакевіча, ён быў аштрафаваны на 40 базавых велічынь, што складала на той момант 6 мільёнаў беларускіх рублёў. “Парушэнне” суд угледзеў тым, што Андрэй Мялешка ў абласной бібліятэцы імя Карскага на прэзентацыі гістарычных выданняў запісаў каментар аднаго з аўтараў кніжкі – прафесара Гродзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы Валерыя Чарапіцы. Пазней аўдыёфрагмент з гэтай размовы быў змешчаны на сайце “Беларускага Радыё Рацыя”. РАУС Ленінскага раёна пачаў па гэтым факце ў дачыненні Мялешкі адміністрацыйную справу.

   Усе ранейшыя абскарджанні ў судах нацыянальнага ўзроўню па штрафах за журналісцкія матэрыялы не прынеслі для Андрэя Мялешкі станоўчага выніку. Ён перакананы, што яго пазбаўляюць права на прафесію. Зараз Мялешка мае намер звярнуцца са скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international