Алена Танкачова абскарджвае рашэнне пра высылку з Беларусі (анлайн)

2015 2015-01-08T08:10:42+0300 2015-01-08T17:59:51+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/tankacova-sud-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Пачынаецца разгляд скаргі Алены Танкачовай у судзе Першамайскага раёна Менска.

Пачынаецца разгляд скаргі Алены Танкачовай у судзе Першамайскага раёна Менска.

Сёння, 8 студзеня, у судзе Першамайскага раёна Мінска разглядаецца скарга праваабаронцы Алены Танкачовай. Кіраўнік Цэнтра прававой трансфармацыі Lawtrend аспрэчвае рашэнне Першамайскага РУУС аб сваёй высылцы з Беларусі. Пачатак судовага паседжання ў 14-30.

 

Праваабарончы цэнтр “Вясна” вядзе анлайн-рэпартаж з суду над Аленай Танкачовай.

14-30. На суд прыйшло каля 30-ці чалавек. Супрацоўнікі міліцыі перапісваюць пашпартныя дадзеныя, але бачна, што месца у судовай залі для ўсіх жадаючых не хапае.

14-37. Судовае паседжанне пачалося. Суддзя папрасіла выйсці ўсіх, каму не хапіла месца, а гэта 10 чалавек.

14-40. Суддзя Наталля Петух папрасіла пакласці дыктафоны так, каб было зразумела, што гэта не відэазапіс.

На судзе прысутнічаюць двое прадстаўнікоў Аддзела па грамадзянству і міграцыі. Адзін з іх па прозвішчы Крышталёў.

14-48. Задаволена хадайніцтва Танкачовай аб удзеле у паседжанні адваката. Прадстаўнікі Аддзела па грамадзянству і міграцыі не мааюць хадаўніцтваў.

Адвакат просіць разгледзець хадаўніцтва аб удзеле ў судовым паседжанні сведкаў - Ірыну Сухій і Эніру Браніцкую, а таксама Вольгу Смалянка для падцверджання непасрэднай сувязі Танкачовай з Рэспублікай Беларусь. 

14-55. На судзе прысутнічае і маці Алены Танкачовай, як уласніца жылля. Суд абавязаў прадставіць дамову на тэхнічнае абслугоўванне жылога памяшкання. Суддзя патрабуе спыніць размовы ў залі.

15-00. 24 снежня была пададзена скарга, паколькі Алена Танкачова мае сталае месца працы, месца пражывання, пратоколы правапарушэнняў былі разгледжаны без яе ўдзелу, а сама яна  прыцягвалася як ўладальнік транспартнага сродку, але не прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці як грамадзянка.

Аднак суддзя прапанавала прадставіць інфармацыю і аргументы, якія маглі б быць прыняты пад увагу судом.

Танкачова мае на ўтрыманні дачку студэнтку і з'яўляецца ўласнікам кватэры сумесна з бацькамі. Лічыць, што АгіМ выканаў свае абавязкі недабрасумленна і спасладася на рашэнне Пленума Вярхоўнага суда п1. і п.22 (бяздзейнасць дзяржаўных органаў). Можна зрабіць выснову, што рашэнне аб высылцы прымалася на ўзроўні Першамайскага раённага АГіМ. Пры гэтым, АГіМ да моманту прыняцця рашэння аб высылцы Танкачовай павінен быў валодаць усімі фактамі, якія б сведчылі пра рэальную пагрозу для грамадскага парадку, як гэта заяўлялася.

Адзіным законам у дадзеным выпадку з'яўляецца Кодэкс аб адміністратыўных правапарушэннях, які вызначае парушэнні грамадскага парадку. Таму пашыранае значэнне паняцця грамадскага парадку, якое выходзіць за рамкі дазволенага законам, сведчыць, што рашэнне было прынята неправамерна. Не былі ўлічаныя аргументы, што, усе штрафы былі аплочаныя і тым самым, адказнасць была панесеная.

15-25. Алена Танкачова прыводзіць сувязь заканадаўства Расійскай Федэрацыі і Рэспублікі Беларусь ў забеспячэнні грамадзян роўнымі правамі і абавязкамі. 

Яна тлумачыць суду, што маецца на ўвазе пад краінай пражывання па Міжнароднаму пакту аб грамадзянскіх і палітычных правах.

15-30. Да матэрыялаў далучаныя прэцэндэнтныя аналагічныя справы, якія разглядаліся ў Камітэце па правах чалавека ААН.

15-42. Суддзя Петух спрабуе перавесці размову на тэму відэафіксацыі парушэнняў хуткаснага рэжыму: ці цікавілася Танкачова гэтай тэмай як юрыст? Ці прыцягвалася да адміністратыўнай адказнасці 14 кастрычніка. “Не памятаю” – адказала Танкачова.

Што вы ўсё-такі аспрэчваеце? – пытаецца суддзя.

- Высылку і адмену пастановы, - кажа Танкачова і просіць суд прыняць рашэнне, сувымернае з асабістым перакананнем.

15-55. Прадстаўнік АГІМа спыняецца на моманце аб пазбаўленні віду на жыхарства, кажа, што 2 разы на год праходзіць праверка грамадзянаў, якія пражываюць на тэрыторыі РБ, дадае, што 8 разоў на працягу года Танкачова прыцягваліся да адміністратыўнай адказнасці.

16-05. Раней Кастрычніцкім АГІМа прымалася рашэнне аб ануляванні віду на жыхарства, і тады від на жыхарства не анулявалі. Але, прааналізаваўшы і абмеркаваўшы сітуацыю, з улікам той, што была раней, прынята рашэнне аб высылцы. Калі б гэта было ўпершыню, то шанец даецца заўсёды, асабліва жанчыне. Суддзя выдаліла з залы чалавека, які засмяяўся са словаў прадстаўніка АгіМ.

У матэрыялах шмат зваротаў і заяў у абарону Танкачовай, але не было ніводнай фразы, што яна ўсвядоміла і надалей не будзе парушаць Правілы дарожнага руху.

16-20. Адвакат кажа што няма інфармацыі аб тым, што дзеянні Танкачовай пацягнулі пагрозу жыццю і здароўю грамадзян або іх маёмасці. Пачаўся допыт сведкаў.

16-30. Сведка Вольга Смалянка станоўча характарызуе Танкачову, ведае яе 20 год кажа што яна добры юрыст, ёй давяраюць людзі і супрацоўнікі арганізацыі, якой яна кіруе. Яна прадстаўляла свой аўтамабіль для патрэбаў арганізацыі па дамове дармовага карыстання.

16-35. У арганізацыі налічваюцца тры чалавекі з пасведчаннем кіроўцы, але няма ніводнага запісу у адмысловым журнале аб карыстанні аўтамабілем іншай асобай, кажа суддзя. Танкачова адказала на пытанне прадстаўніка АГіМа аб стажы кіроўцы - 10 год.

16-45. Да справы далучаная службовая інструкцыя кіраўніка Цэнтра прававой трансфармацыі Алены Танкачовай. Пачаўся допыт сведкі Сяргея Драздоўскага. Ён кажа, што ў сумесных загарадных паездках сам сядае за руль аўтамабіля Танкачовай, характарызуе яе як адказнага станоўчага чалавека, якая прымае ўдзел у мерапрыемствах офіса па працы людзей з інваліднасцю.

16-55. Сведка Эніра Браніцкая ведае заяўніцу каля 7 гадоў. Яна лічыць, што шмат фактаў не было ўлічана пры прыняцці рашэння пра высылку праваабаронцы. Браніцкая, якая стварыла электронны зварот у Першамайскі РУУС і пачала збор подпісаў (на сёння сабрана каля 8 тыс подпісаў), просіць суд прыняць да ўвагі меркаванне грамадскасці. Аднак УУС ніяк не адрэагаваў на звароты грамадзян. А яшчэ былі і папяровыя звароты. Яны таксама праігнараваныя.

Суд просіць прадстаўнікоў АгіМ прадставіць перапіску па зваротах грамадзян.

17-10. Сведчыць маці Танкачовай Галіна Уладзіміраўна. Яна паведамляе, што бацька Танкачовай, які пражывае ў Расіі, напісаў ліст з падрабязным апісаннем стаўлення да гэтай праблемы. Паведамляецца, што бацькі праваабаронцы планавалі пераехаць на пастаяннае месца жыхарства ў Менск, таму кватэра была аформленая на маці. Але валодала і карысталася кватэрай дачка. Віда на жыхарства бацькі Танкачовай у Беларусі не маюць.

17-25. Сведка Ірына Сухій ведае Танкачову з сярэдзіны 90-х. Кажа, што яна сама рэдка прыцягваецца да адказнасці за парушэнне хуткаснага рэжыму, але быў выпадак, калі парушала ПДД, кіруючы аўто Танкачовай. Але ў ДАІ не хадзіла, а проста аплаціла штраф. Сухій таксама дадала, што мае даверанасць на кіраванне аўто. Арганізацыя "Экадом" таксама накіроўвала заявы, у якіх прасілі змяніць рашэнне аб высылцы. 

17-40. Суддзя заявіла, што канец працоўнага дня ў 18 гадзін і папярэдзіла, што часу засталося, каб выслухаць яшчэ двух сведак.

17-45. Дапытваюць у судзе дырэктара Цэнтра еўрапейскай трансфармацыі Андрэя Ягорава. Ён ведае Танкачову з 2005 года як вядомую праваабаронцуў Беларусі і за яе межамі, распавядае пра міжнародны рэзананс, які выклікала справа Танкачовай, і як гэта можа адбіцца на іміджы Беларусі.

17-55.  Танкачова папрасіла азнаёміцца з пратаколамі двух правапарушэнняў датаў якіх яна не ведае.

Заўтра ў судзе выступіць сведка, які можа патлумачыць сутнасць грамадска-небяспечнай дзеі Танкачовай, а таксама перапіску зваротаў з грамадскасцю.

Танкачова таксама заявіла хадайніцтва аб выкліку ў суд незалежнага эксперта Канапацкага Эдуарда, спецыяліста у пытаннях бяспекі дарожнага руху з боку зацікаўленага асобы. Хадайніцтва задаволенае. У сувязі са сканчэннем працоўнага часу суд перанесены на заўтра на 11 раніцы.

 

***

Праваабаронца 24 снежня накіравала ў суд Першамайскага раёна Менска скаргу на рашэнне Першамайскага РУУС пра яе высылку з краіны на тры гады за перавышэнне хуткасці.

У гэты ж дзень у Першамайскім РУУСе ёй на месяц працягнулі магчымасць знаходжання на тэрыторыі Беларусі, да разгляду скаргі ў судзе.

Нагадаем, што 5 лістапада ў Першамайскім РУУСе было прынятае рашэнне аб высылцы праваабаронцы з краіны на працягу месяца. Ёй таксама забаронена наведваць краіну ў бліжэйшыя тры гады. 28 лістапада праваабаронца абскардзіла рашэнне ў ГУУС Мінгарвыканкама — гэта дазволіла ёй на 30 дзён падоўжыць рэгістрацыю на часовае знаходжанне ў Беларусі. А 12 снежня сталічнае ГУУС адмовіла ў задавальненні скаргі.

Падставай для рашэння пра яе высылку сталі факты нязначнага перавышэння хуткасці аўтамабілем Танкачовай, зафіксаваныя відэакамерамі.

Алена Танкачова, хаця і з'яўляецца грамадзянкай Расеі, але жыве ў Беларусі каля 30 гадоў, мае тут уласнае жыллё і працу.

Суддзя Таццяна Петух. Фота з facebook.com

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international