Справу за наўмыснае зьбіцьцё прадстаўніка ЛГБТ перагледзяць

2014 2014-12-31T10:08:18+0300 2014-12-31T10:08:18+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pishcheuski.jpg
Міхаіл Пішчэўскі. Фота Радыё Свабода.

Міхаіл Пішчэўскі. Фота Радыё Свабода.

Працэс адкрыты для журналістаў і зацікаўленых, паведаміла на сваёй старонцы ў фэйсбуку праваабаронца Тацяна Равяка. 

16 кастрычніка судом першай інстанцыі Дзьмітры Лукашэвіч быў асуджаны на 2 гады і 8 месяцаў пазбаўленьня волі за хуліганства і прычыненьне цяжкіх цялесных пашкоджаньняў Міхаілу Пішчэўскаму.

Бацькі Міхаіла Пішчэўскага абскардзілі прысуд, вынесены Цэнтральным судом Менску, бо палічылі яго занадта мяккім.

9 сьнежня ў Менскім гарсудзе разглядалася касацыйная скарга маці пацярпелага. Падчас разгляду скаргі пракурор прасіла судзейскую калегію павялічыць тэрмін пакараньня Дзьмітрыю Лукашэвічу да сямі гадоў пазбаўленьня волі, а маці Пішчэўскага і адвакат жадалі перагляду справы. У выніку калегія Менгарсуду пагадзілася з довадамі пацярпелага боку і адправіла справу на новы разгляд.

Паводле Тацяны Равякі, аўтары скаргі патрабуюць улічыць таксама матыў нянавісьці да канкрэтнай сацыяльнай групы (ЛГБТ), хоць у пракурора такога патрабаваньня няма.

Міхаіла Пішчэўскага моцна зьбілі ўначы 25 траўня на выхадзе зь менскага клюбу, у якім праходзіла гей-вечарына. Нейкія маладыя людзі пачалі абражаць наведнікаў, якія выходзілі адтуль. Пішчэўскі сур’ёзна пацярпеў у бойцы, а нападнікі, сярод якіх Лукашэвіч, уцяклі і з аркі суседняга дома назіралі за прыездам хуткай дапамогі і міліцыі. Там хлопцаў заўважыў адзін зь відавочцаў, які самастойна затрымаў Лукашэвіча і перадаў яго міліцыі.

Міхаіл трапіў у шпіталь у коме з траўмай галавы, з-за гематомы давялося выдаліць частку мозгу. Месяц хлопец быў у коме. Потым яму палепшала, ён пачаў расплюшчваць вочы і самастойна дыхаць, але дагэтуль з ложка не падняўся.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international