Яўгену Васьковічу перададзена медычная і рэчавая перадача

2014 2014-12-24T14:42:48+0300 2014-12-24T14:42:48+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vasjkovich1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Яўген Васьковіч

Яўген Васьковіч

Маці Яўгена Васьковіча расказала, што перадала ў магілёўскую папраўчую калонію № 15 лекі і вітаміны, бо ў сына ўзніклі праблемы са здароўем.

-Не скажу, што нешта сур'ёзнае. Спіна трывожыць, страўнік. Але гэта зразумела, бо якое там харчаванне? Нават мы тут ядзім вітаміны і хатнюю ежу, а ўсё адно праблемы ўзнікаюць. Я параілася з яго лекарам, ён выпісаў лекі і вітаміны, закупілася на мільён рублёў. Даслала і канцылярскую бандэроль з канвертамі і паштоўкамі, так што хутка чакайце лісты ад Яўгена, - кажа Рушанія Васьковіч.

Сябры і аднапартыйцы сабралі для Яўгена перадачы з цёплымі рэчамі, гігенічнымі сродкамі, аформілі падпіску на газеты і часопісы.

-Зараз Жэнька працуе, шые фуфайкі. Кажа, што праца яму падабаецца, ёсць два выходных. Мы вельмі спадзяемся, што яго адпусцяць раней тэрміну за добрыя паводзіны, - адзначыла маці Яўгена Васьковіча.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international