Юрый Рубцоў выехаў у Куплін для адбыцця пакарання (абноўлена)

2014 2014-12-22T11:52:50+0300 2014-12-23T08:39:48+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/rubcou-00.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрый Рубцоў

Юрый Рубцоў

Актывіст з Гомеля Юрый Рубцоў, якога абвінавацілі ў абразе суддзі, будзе адбываць пакаранне ў папраўчай установе адкрытага тыпу № 7 у вёсцы Куплін Пружанскага раёна. Пра гэта Рубцоў напісаў у сваім facebook учора ўвечары. Зараз ён праходзіць працэдуру афармлення ў камендатуры.

Раней там адбываў пакаранне сустаршыня аргкамітэту па стварэнні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Павал Севярынец. Рубцоў быў абвінавачаны ў злачынстве, прадугледжаным артыкулам 391 Крымінальнага кодэкса – абраза суддзі або народнага засядацеля.

 

Адразу ж па прыездзе актывіст атрымаў папярэджанне, паколькі парушыў трохдзённы тэрмін, цягам якога павінен быў з'явіцца для адбыцця пакарання. Па словах Рубцова ён адмовіўся падпісваць які-небудзь паперы і заявы, таму кіраўніцтва установы зараз вырашае пытанне, што з ім рабіць.

Пасялілі актывіста ў інтэрнаце, у пакоі на 6 месцаў. Яго мабільны тэлефон пакуль працуе, наконт магчымасці карыстацца Інтэрнэтам Юрась паведаміць пазней, калі з працы прыйдуць яго суседзі па пакою.

Паколькі Юрась Рубцоў адмаўляецца падпісваць любога кшкалту паперы, то і з працаўладкаваннем у яго могуць выйсці праблемы, таму што з інтэрната адпускаюць толькі па заяве, што рабіць ён катэгарычна адмаўляецца.

Напрыканцы актывіст паведаміў, што гатовы нават аб'явіць галадоўку, калі яго не працаўладкуюць ці не будуць адпускаць на працу без заявы.

 

6 кастрычніка 2014 года ў судзе Цэнтральнага раёну Менска суддзя Наталля Вайцэховіч агучыла прысуд – два з паловай гады абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу. Адзін год з гэтага тэрміну быў скасаваны па амністыі, таму для адбыцця пакарання засталося паўтары гады.

21 лістапада Менскі гарадзкі суд, разгледзеўшы скаргу Юрыя Рубцова, пакінуў прысуд актывісту без зменаў, а скаргу без задавальнення.

 

***

28 красавіка 2014 года ў судзе Савецкага раёна Мінска разглядалася адміністратыўная справа Юрыя Рубцова, які быў затрыманы на дазволенай уладамі акцыі “Чарнобыльскі шлях”. Пад час працэсу  Рубцоў, якога ў суд даставілі напаўаголеным і без акуляраў, падаваў заўвагі да пратакола судовага паседжання, якое вёў суддзя Савецкага раёна Мінска Кірыл Палулех, аднак суд не прыняў іх да ўвагі. Больш за тое, Кірыл Палулех палічыў словы Рубцова за абразу і падаў заяву ў суд.

5 жніўня Юрыя Рубцова дапыталі ў Савецкім аддзеле Следчага камітэта г. Мінска ў якасці падазраванага ў межах крымінальнай справы па артыкуле 391 “Абраза суддзі або народнага заседацеля”. У аснове абвінавачвання пакладзена заява суддзі Савецкага раёна Менска Кірылы Палулеха, які сцвярджаў, што пад час разгляду адміністратыўнай справы Юрыя Рубцова яшчэ 28 красавіка, той нібыта абразіў суддзю зневажальнымі словамі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international