У Баранавічах вучыліся працаваць з праблемамі свайго рэгіёна

2014 2014-12-19T09:31:08+0300 2014-12-19T09:31:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baran-navuchanne.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На адукацыйнай сустрэчы, якая адбылася ў Баранавічах 18 снежня, зацікаўленыя актывісты горада вучыліся вызначаць і вырашаць сацыяльныя праблемы свайго рэгіёна. У гэтым навучанні ўдзельнічалі прадстаўнікі грамадскага сектару, сябры прафсаюзаў, партыйныя актывісты, былыя дэпутаты ў мясцовыя саветы, моладзь, прадпрымальнікі ды іншыя. Пачатак дыскусіі паклаў старшыня Брэсцкага аддзялення Праваабарончага цэнтра “Вясна” Уладзімір Вялічкін, пасля чаго грамадскія актывісты вызначылі найбольш важныя праблемы, якія, на іх думку, патрабуюць неадкладнага і кваліфікаванага вырашэння. Сярод іх -- праблема кантрактнай сістэмы і прававой безабароннасці людзей, адсутнасць якаснай пітной вады ў горадзе, наяўнасць расійскіх самалётаў на Баранавіцкай ваеннай базе, распаўсюд наркотыкаў сярод моладзі і г.д.

Адзін з арганізатараў мерапрыемства Сяргей Гоўша адзначае:

– Сёння мы імкнуліся не проста вызначыць тыя праблемы, якія найбольш хвалююць людзей, але і спрабавалі вызначыць, што для іх вырашэння трэба зрабіць. Амаль усе выступоўцы казалі, што калектыўныя намаганні ў вырашэнні праблем грамадства з’яўляюцца больш эфектыўнымі, чым індывідуальныя.

Удзельнікі вырашылі арганізаваць яшчэ адну сустрэчу, каб правесці навучанне па практычным напісанні калектыўных зваротаў як у мясцовыя, так і рэспубліканскія органы ўлады.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international