У Брэсце хочуць прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці яшчэ аднаго незалежнага журналіста

2014 2014-12-18T15:43:06+0300 2014-12-18T15:43:06+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/liauchuk.jpg
Ляўчук Алесь

Ляўчук Алесь

 18 снежня сябры ГА “БАЖ” Алесю Ляўчуку патэлефанаваў супрацоўнік міліцыі, які прадставіўся ўчастковым Ленінскага РАУС г. Брэста Андрэем Кажэнкам.

 – Міліцыянт зазначыў, што хоча апытаць мяне датычна інтэрв'ю, якое я браў 24 лістапада ў цэнтры горада, – паведміў журналіст службе маніторынгу ГА “БАЖ”.

– Ён такама распавёў, што супраць мяне адкрыты адміністрацыйны працэс, але пратакол нібыта “гуляў” па розных РАУС ужо тыдзень і толькі цяпер дабраўся да ўчастковага, – дадае Ляўчук.

Пасля гэтага міліцыянт паабацяў асабіста прывезці пратакол да незалежнага журналіста.

Паводле словаў Алеся Ляўчука, у той дзень (24 лістапада) ён цікавіўся меркаваннем жыхароў Брэста і проста збіраў інфармацыю, таму не бачыць нагодаў для нейкага адміністрацыйнага працэсу супраць сябе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international