Аляксандра Васілевіч – адзінаццатая аштрафаваная за ўдзел у Дні памяці ў Сьвіслачы

2014 2014-12-17T10:04:22+0300 2014-12-17T10:04:22+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vasilevich_sasha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Аляксандра Васілевіч

Аляксандра Васілевіч

16 снежня ў Сьвіслачы старшыня мясцовага раённага суду Аляксандр Шылін аштрафаваўАляксандру Васілевіч, старшыню Гарадзенскай абласной арганізацыі партыі АГП на 25 базавых велічынь. Гэта ўжо адзінаццатая аштрафаваная за ўдзел у нібыта несанкцыянаваным мерапрыемстве, якое прайшло 26 кастрычніка ў Сьвіслачы і Якушоўцы. За ўдзел у традыцыйным Дні памяці паўстанцаў 1863 году раней былі аштрафаваныя Юрый Глебік са Сьвіслачы, Міхал Карневіч, Уладзімір Хільмановіч, Ежы Грыгенча, Віталь Лопасаў, Віктар Бабкін, Уладзімір Пруднікаў з Гародні, Віталь Гуляк з Ваўкавыску, Алесь Мех з Кобрыну, Канстанцін Дзмітрыеў з Азёраў.

Яшчэ некалькі чалавек чакаюць сваіх адміністрацыйных працэсаў. А ў чацвер 18-га снежня ў Гарадзенскім абласным судзе пройдзе разгляд скаргі незаконна аштрафаванага журналіста Міхала Карневіча.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international