А.Залеўскі: Дзяржава сама ставіць журналістаў у нелегальнае становішча

2014 2014-12-16T14:34:05+0300 2014-12-16T14:34:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zaleuski.jpg
Сябра БАЖ Алесь Залеўскі

Сябра БАЖ Алесь Залеўскі

Папярэджанне аб недапушчальнасці парушэнне заканадаўства аб СМІ падпісана намеснікам пракурора Мінска Казімірам Кежуном. Падставай для папярэджання стала праца журналіста падчас разгляду справы аб высылцы з Беларусі вядомай праваабаронцы Алены Танкачовай.

Па інфармацыі, сабранай пракуратурай, у гэты дзень Алесь Залеўскі рабіў відэасюжэт ў інтарэсах тэлеканала “Белсат”, чым парушыў беларускае заканадаўства. Сам журналіст лічыць, што беларускія ўлады самі паставілі незалежных журналістаў у нелегальнае становішча.

– Шмат разоў тэлеканал “Белсат” спрабаваў атрымаць афіцыйную акрэдытацыю ў Беларусі, але Міністэрства замежных спраў кожны год адмаўляе нам у гэтым. Мы вельмі хацелі б працаваць легальна, робім для гэтага ўсё магчымае. Мяч у справе акрэдытацыі “Белсата” увесь час на баку афіцыйнага Мінска, а гэтыя папярэджанні і штрафы яшчэ больш падкрэсліваюць патрэбу нас акрэдытаваць.

Адметна, што толькі на мінулым тыдні штрафам у 6 000 000 рублёў скончылася ўжо другая адміністрацыйная справа супраць журналіста. Папярэднюю падобную справу супраць Залеўскага заводзілі ў Карэлічах у маі бягучага года.

Разам з тым ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і многія міжнародныя арганізацыі ўжо шмат гадоў заклікаюць беларускія ўлады адмовіцца ад дыкрымінацыйнага механізма акрэдытацыі. У гэтым годзе асаблівую увагу гэтай справе надавала і кіраўніца офіса АБСЕ па пытаннях свабоды слова Дуня Міятавіч падчас афіцыйнага візіту ў Мінск.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international