Вынясенне рашэння з выбачэннямі суддзі

2014 2014-12-16T14:03:52+0300 2014-12-16T14:03:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/suddzia-mantyja.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Упершыню за ўсе шматлікія судовыя разбіральніцтвы бярозаўскія праваабаронцы пачулі прабачэнне ад суддзі Брэсцкага абласнога суда Святланы Слюсар пасля агалошвання рашэння не на іх карысць.

Праваабаронцы прасілі адмяніць рашэнне суда Бярозаўскага раёна аб прызнанні законнай забарону Бярозаўскім райвыканкамам пікета 25 жніўня і накіраваць справу на новы разгляд у суд першай інстанцыі. Заяўнікі далучылі паведамленне райвыканкама ад 28 лістапада аб тым, што рашэнне райвыканкама ад 26 верасня 2014 г. аб правядзенні масавых мерапрыемстваў, якое раней было зменена згодна з Пастановай Савета міністраў у частцы заключэння дамовы з міліцыяй, не прайшло юрыдычную экспертызу.

Святлана Слюсар сказала, што яна на баку праваабаронцаў. Нічога страшнага не адбылося б, каб пікет дазволілі. Двое другіх суддзяў таксама з бачным шкадаваннем дадалі, што нельга адмяніць рашэнне суда, пакуль старое рашэнне райвыканкама ў сіле. Яны звярнулі ўвагу на тое, што хоць павольна, але Бярозаўскі райвыканкам пачаў мяняць сваё рашэнне і калі-небудзь з’явіцца магчымасць у Бярозе праводзіць пікеты.

Разам з тым, у адпаведнасці з арт 10 Закона РБ ад 10.01.2010 г. пра нарматыўна-прававыя акты РБ пастановы Саўміна маюць большую нарматыўную сілу параўнальна з нарматыўнымі прававых актаў мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў. У адпаведнасці з арт.58 таго ж закона ў сувязі з прыняццем (выданнем) нарматыўнага акта (у нашым выпадку пастанова Саўміна РБ №207 ад 05.03.2012 г.) падлягаюць прызнанню страціўшымі сілу ўсе акты той жа або меньшай юрыдычнай сілы ці іх часткі (раздзелы, главы, артыкулы, пункты і г.д.), калі яны супярэчаць уключаным у новы акт нарматыўным прававым прадпісанням альбо паглынутыя ім або фактычна страцілі сваё значэнне.

Рашэнне Брэсцейскага абласнога суда праваабаронцы намераны абскардзіць.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international