Канстанцін Дзмітрыеў – чарговы аштрафаваны за ўдзел у Дні памяці ў Свіслачы

2014 2014-12-15T17:53:32+0300 2014-12-15T17:53:32+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/akcyja-u-svislaczy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Акцыя ў Свіслачы, фота volkovysk.by

Акцыя ў Свіслачы, фота volkovysk.by

 

   Сябра АГП Канстанцін Дзмітрыеў – чарговы аштрафаваны за ўдзел у Дні памяці ў Свіслачы. Свіслацкі раённы суд настаяў на яго прысутнасці ў час разгляду адміністрацыйнага пратакола – актывіст быў вымушаны ехаць з Мінску, дзе працуе, у раённы цэнтр Свіслач. У выніку разгляду адміністрацыйнай справы яго аштрафавалі на 10 базавых велічыняў – паўтары мільёны беларускіх рублёў.

   Канстанцін Дзмітрыеў ужо дзесяты аштрафаваны за ўдзел у нібыта несанкцыянаваным мерапрыемстве. Да гэтага ўжо на вялікія сумы былі аштрафаваныя Юрый Глебік са Свіслачы, Міхал Карневіч, Уладзімір Хільмановіч, Ежы Грыгенча, Віталь Лопасаў, Віктар Бабкін, Уладзімір Пруднікаў з Гародні, Віталь Гуляк з Ваўкавыску, Алесь Мех з Кобрыну.

   16-га снежня ў аўторак у Свіслачы пройдзе яшчэ адзін адміністрацыйны працэс – у дачыненні да старшыні Гарадзенскай абласной арганізацыі АГП Аляксандры Васілевіч. Разгляд яе справы будзе весці старшыня раённага суду Аляксандр Шылін. Стала таксама ведама, што аналагічны пратакол, складзены на навукоўца і грамадскага дзеяча Алеся Астроўскага, адпраўлены на дапрацоўку. У пачатковым варыянце міліцыянты запісалі, што Астроўскі парушыў заканадаўства ў Свіслачы і Якушоўцы, але насамрэч у Якушоўцы яго не было зусім.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international