Гомельскі Цэнтр стратэгічнай цяжбы падвёў вынікі за год: тры скаргі зарэгістраваныя ў Камітэце ААН, па сямі прыняты рашэнні

2014 2014-12-11T12:39:37+0300 2014-12-11T12:39:37+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/strateg-ciazba.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

На працягу 2014 з дапамогай гомельскага Цэнтра стратэгічнай цяжбы ў Камітэт па правах чалавека ААН звярнуліся 27 чалавек, тры скаргі з якіх прайшлі паспяховую рэгістрацыю і прынятыя да разгляду па сутнасці. Таксама на працягу года тут прынята сем асобных рашэнняў па скаргах, падрыхтаваных арганізацыяй раней, паведаміў каардынатар Цэнтра Леанід Судаленка.

У прыватнасці, з дапамогай Цэнтра ў Камітэт па правах чалавека ААН з індывідуальнай скаргай звярнуўся актывіст Юры Рубцоў па факце арышту за нашэнне майкі з надпісам «Лукашэнка сыходзь» - скарга пададзеная аб парушэнні права на выказванне меркавання. А таксама - прадстаўнікі прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці па Гомельскай вобласці, іншыя актывісты і групы грамадзян.

Рашэнні Камітэтам па правах чалавека ААН былі прынятыя, у прыватнасці, па справе Уладзіміра Кірсанава аб забароне пікету ў Жлобіне, па справе Васіля Палякова - пра пераслед за распаўсюд віншавальных паштовак з Днём Незалежнасці ў Гомелі, па справе гомельскага актывіста Уладзіміра Няпомняшчых - пра пераслед за ўдзел у маўклівай акцыі і Народным сходзе.

Гомельскі Цэнтр стратэгічнай цяжбы, працу якога каардынуюць Леанід Судаленка і Васіль Палякоў, дзейнічае ў Гомелі на працягу апошніх 8 гадоў. Цэнтр аказвае дапамогу па абароне грамадзянскіх і палітычных правоў як на нацыянальным, так і міжнародным узроўні. За час дзейнасці Цэнтра ў Камітэце па правах чалавека ААН прыняты 22 рашэнні на карысць грамадскіх і палітычных актывістаў Гомельскай вобласці і іншых рэгіёнаў Беларусі. Акрамя таго, у Камітэце па правах чалавека ААН зарэгістраваны і чакаюць разгляду звыш 40 індывідуальных паведамленняў беларускіх грамадзян, падрыхтаваных з дапамогай Цэнтра.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international