Да Дня правоў чалавека ў Віцебску забаранілі тры аднахвілінныя пікеты

2014 2014-12-10T12:34:00+0300 2014-12-10T17:35:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/pravy-chalaveka-karc.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Заяўкі ў тры раённыя адміністрацыі падаваў праваабаронца Павал Левінаў. Ён хацеў правесці тры аднахвілінныя пікеты ў розных раённых горада. Але атрымаў ужо традыцыйныя, шаблонныя забароны.

Віцебскі праваабаронца ўжо не першы раз спрабуе прадэманстраваць, што віцебскія чыноўнікі, абапіраючыся ў сваіх адмовах на недасканалае рашэнне віцебскага гарвыканкаму "Аб масавых мерапрыемствах у г.Віцебску", самі ствараёць няёмкія сітуацыі.

"Згодна з гэтым рашэннем, да заяўкі на пікет я мушу прыкласці дамовы на абслугоўванне акцый, заключаныя з міліцыяй, паліклінікай і службай ЖКГ. Дамовы падпісваць усе яны адмаўляюцца, і праз гэта заяўнікам забараняюць акцыі. У мяне таксама не атрымалася дамовіцца са згаданымі структурамі. Тады я падаў такія заяўкі, дзе выканання патрабаванняў гарвыканкама выглядае абсурдным. Па-першае, усе тры мае пікеты разлічаныя на адну хвіліну. Навошта тады дзяжурства ўрачоў, міліцыі і дворнікаў-прыбіральшчыкаў? Па-другое, пікеты я запланаваў у адмыслова вызначаных месцах, але ў незвычайны час: адзін ў 8 раніцы, другі ў абед, а трэці – у 21.59 вечара – роўна на адну хвіліну да скансэння тэрміну, пакуль законам дазваляецца праводзіць акцыі. Вынік той самы, што і раней: у адказ на тры заяўкі – тры забароны", -- кажа Павел Левінаў.

Праваабаронца адзначае, што з часу прыняцця ў 2009 годзе таго самага рашэння віцебскага гарвыканкаму, у горадзе не было дазволена ніводнага масавага мерапрыемства па ініцыятыве прадстаўнікоў дэмакратычных сіл. На думку Паўла Левінава, у абласным цэнтры ўвесь гэты час парушаюцца правы грамадзянаў на мірныя сходы і вольнае выказванне сваіх меркаванняў.

Павел Левінаў абраў уласную тактыку змагання ў гэтай сітуацыі: сваімі заявамі на акцыі ён даводзіць сітуацыю з забаронамі да поўнага абсурду. Ён спадзяецца, што нарэшце прадстаўнікам улады стане няёмка выглядаць у вачах грамадзян нейкімі дзівакамі, забараняючы праваабаронцу схадзіць у краму, бо гэта можна разглядаць як "шэсце" па Віцебску. Або, напрыклад, забараніўшы сход грамадзянаў, дзе мелася йсці гаворка пра здаровы лад жыцця – такі сход Павел Левінаў быў гатовы правесці ў лазні.

Аднахвіліныя пікеты праваабаронца таксама замаўляе не ўпершыню, але гэтаксама стабільна атрымлівае забароны замест дазволаў.

 

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international