Палітвязьню Лобаву споўнілася 26 гадоў

2014 2014-12-01T11:38:30+0300 2014-12-01T11:38:31+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/lobau-2.jpg
Эдуард Лобаў. Фота: svaboda.org

Эдуард Лобаў. Фота: svaboda.org

Эдуард Лобаў нарадзіўся ў Вільні 1 снежня 1988 года.

Палітвязень быў прыгавораны да чатырох гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Такое рашэнне было вынесена 24 сакавіка 2011 года ў судзе Маскоўскага раёна Мінска суддзёй Аленай Шылько. 22-гадовы актывіст «Маладога фронту» быў прызнаны вінаватым па частцы 3 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса - «асабліва злоснае хуліганства».

Эдуард Лобаў разам са старшынёй «Маладога фронту» Дзмітрыем Дашкевічам быў затрыманы ў Мінску 18 снежня 2010 года.

Затрыманне Лобава і Дашкевіча было прэвентыўнай мерай спецслужбаў і міліцыі напярэдадні выбараў прэзідэнта, якія праходзілі на наступны дзень.

Да суда Эдуард утрымліваўся ў жодзінскім СІЗА, з пачатку сакавіка 2011 года - у Менскім СІЗА па вуліцы Валадарскага.

З 7 красавіка 2011 ён адбывае пакаранне ў івацэвіцкай калоніі № 22 (так званых «Ваўчыных норах»). Эдуард Лобаў павінен выйсці на волю 18 снежня, над ім ужо усталявалі прэвентыўны нагляд.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international