Брэст: адказваць на звароты дэпутаты пачалі пасля таго, як на іх паскардзіліся ў пракуратуру

2014 2014-11-27T15:45:14+0300 2014-11-27T15:45:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/chynounikkk.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Актывісты грамадскай ініцыятывы “Сацыяльны офіс” атрымалі лісты з адказамі ад некаторых дэпутатаў Брэсцкага гарадскога Савету. Пытанні да народных абраннікаў тычыліся таго, як яны збіраюцца рабіць справаздачу аб сваёй дзейнасці перад выбаршчыкамі.

Прадстаўнік “Сацыяльнага офісу” Юрый Жыдовіч мяркуе, што падштурхнуць дэпутатаў да таго, каб урэшце (хай і са спазненнем) яны адказалі на звароты грамадскасці, магло паведамленне пра тое, што актывісты папрасілі пракуратуру праверыць, ці быў парушаны Закон “Аб зваротах грамадзян”.

“Магчыма, хтосьці з дэпутатаў сапраўды проста забыўся даць сваечасовы адказ у адведзеныя законам тэрміны, - кажа Юрый Жыдовіч. – Але ўвогуле мы атрымалі лісты толькі ад шасці дэпутатаў за амаль сарака, што былі абраныя ў гарадскі Савет. Такім чынам астатнія праігнаравалі нашы звароты”.

Актывіст таксама адзначыў, што ўсе атрыманыя ад дэпутатаў адказы ў хуткім часе плануецца выкласці ў публічную прастору Інтэрнэту, каб з імі мог азнаёміцца кожны, хто пажадае.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international