"Азербайджан застанецца ў гісторыі як краіна, якая дапусціла нябачаны ціск на праваабаронцаў"

2014 2014-11-26T13:55:50+0300 2014-11-26T14:14:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nils-muiznieks_1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Нілс Муйжніекс, Камісар па правах чалавека Савета Еўропы

Нілс Муйжніекс, Камісар па правах чалавека Савета Еўропы

Нілс Муйжніекс, Камісар па правах чалавека Савета Еўропы, у сваім Фэйсбуку напісаў, што самай складанай яго місіяй стаў візіт у Азербайджан, дзе ён наведаў праваабаронцаў-палітвязняў.

«За два з паловай гады сваёй працы, у якасці Еўракамісара па правах чалавека, маёй самай складанай місіяй стаў візіт у Азербайджан ў кастрычніку 2014 года. Гэтая багатая нафтай і газам краіна завяршала сваю місію ў якасці старшыні Камітэта міністраў Савета Еўропы. Азербайджан застанецца ў гісторыі як краіна, якая дапусціла нябачаны ціск на праваабаронцаў падчас свайго старшынства ў Савеце Еўропы», цытуе яго азербайджанскае інфармацыйнае агенцтва Turan.

Нілс Муйжніекс піша, што многія яго знаёмыя праваабаронцы сядзяць у турмах Азербайджана. «З болем у сэрцы я наведаў Лэйлу Юнус - самую вядомую праваабаронцу краіны, аднаго з трох фіналістаў прэміі Еўрапарламента імя Сахарава. На працягу паўгадзіны нашай гутаркі яна плакала, пакутуючы ад дыябету, гепатыту С і праблемы з ныркамі», - піша Муйжніекс.

Далей ён адзначае, што ў дзень яго ад'езду з Азербайджана тэрмін арышту Юнус быў працягнуты яшчэ на 4 месяцы.

«Яшчэ адной цяжкай сустрэчай была сустрэча з адвакатам Інтыгамам Аліевым - каардынатарам Праграмы прававой асветы Савета Еўропы. Тэрмін яго арышту таксама быў працягнуты ў дзень майго ад'езду на тры месяцы. У момант абвяшчэння рашэння суда Інтыгам ледзь не страціў прытомнасць», - піша еўракамісар.

Далей ён апісвае сустрэчы з Анарам Мамедлі і Расулам Джафаравым.

«У той час як большасць маіх партнёраў знаходзяцца ў турмах, іншыя былі вымушаныя прыпыніць праваабарончую працу, пакінуць краіну або хавацца, як напрыклад Эмін Гусэйнаў.

Я наведаў яго, нягледзячы на яго малады ўзрост (35 гадоў), у яго высокі ціск і старая траўма хрыбетніку - вынік збіцця паліцыяй падчас мітынгу. Дактары, якія яго аглядалі, кажуць, што ў азербайджанскай турме ён бы не выжыў. Цяжка было бачыць у турме галоўных партнёраў Савета Еўропы. Падобнае перашкаджае нармальнаму супрацоўніцтву Савета Еўропы з Азербайджанам. Гэтыя рэпрэсіі павінны быць спыненыя неадкладна», - піша на завяршэнне Муйжніекс. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international