Кобрын: Антон Мех таксама праходзіць па справе “несанкцыянаванага мітынгу” ў Свіслачы

2014 2014-11-19T23:45:00+0300 2014-11-20T00:48:43+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/meh-anton.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

18 лістапада 17-гадоваму Антону Меху, сыну грамадскага актывіста Алеся Меха з Кобрына, на дом супрацоўнік міліцыі прынёс позву, дзе было сказана, што ён выклікаецца па справе аб несанкцыянаваным мітынгу ў Свіслачы.

Як акзалася падчас апытання, са Свіслацскага РАУС прыйшоў дакумент, дзе міліцыянты ўказалі на Антона як на сябра Партыі БНФ, які выступаў на несанкцыянаваным мітынгу .

Разам з тым, па словах Алеся Меха, для выступоўцы сярод дарослых ягоны сын яшчэ занадта малады, тое ж датычыць і сяброўства ў Партыі БНФ.

Пратакол адміністрацыйнага правапаршэння адносна Антона Мех будзе накіраваны ў камісію непаўнагадовых пры Кобрынскім райвыканкаме.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international