Суд аштрафаваў Юрася Беленькага за акцыю Дзяды

2014 2014-11-17T12:13:01+0300 2014-11-17T13:16:25+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bielienki.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Юрась Беленькі. Фота: svaboda.org

Юрась Беленькі. Фота: svaboda.org

17 лістапада ў судзе Першамайскага раёна Мінска распачаўся суд над намеснікам старшыні Кансерватыўна-хрысціянскай партыі БНФ Юрасём Беленькім. Яго абвінавачваюць у парушэнні закона аб масавых мерапрыемствах як арганізатара (ч.2 арт.23.34 КаАП).

Паводле міліцэйскага пратаколу, Юрась Беленькі не забяспечыў ахову парадку і медыцынскае абслугоўванне падчас акцыі Дзяды, якая праходзіла 2 лістапада. Нягледзячы на тое, што 27 кастрычніка адбылося сумеснае паседжанне прадстаўнікоў ГУУС Мінгарвыканкама, пракуратуры, арганізатара мерапрыемства, у пратаколе значыцца, што ён не ўзгадніў меры па забеспячэнні аховы парадку.

Суддзя Анастасія Папко, якая вядзе працэс, не задаволіла хадайніцтва сп. Беленькага пра выклік у суд прадстаўніка міліцыі грамадскай бяспекі ГУУС Мінгарвыканкама Грышчанкі і пракурора Смаленскага.
  

Прадстаўнік Мінгарвыканкаму Юрый Уральскі ў судзе сказаў, што “істотных парушэнняў з боку арганізатараў не было”, а пра неаплату ім “не паведамілі”.


Суддзя дапытала сведку з ГУУС Мінгарвыканкама Івана Яскевіча. Далей адбылося азнаямленне з відэа-пратаколам сумеснага паседжання 27 кастрычніка і вывучэнне пісьмовых матэрыялаў справы.      

 

Суддзя Анастасія Папко абвесціла рашэнне: штраф памерам у 20 базавых велічыняў (тры мільёны рублёў). 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international