Жыхарка Бярозы, у якой знішчылі забудовы, скардзіцца ў пракуратуру і Следчы камітэт

2014 2014-11-13T22:22:53+0300 2014-11-13T22:22:53+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/biar-jakushyk-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пакуль Аксана Якушык знаходзілася ў кабінеце начальніка міліцыі, а ён абяцаў дапамогу, работнікі ЖКГ дзейнічалі бульдозерамі на яе прыватнай сядзібе, а побач дзяжурылі супрацоўнікі міліцыі.

-Як я зразумела пазней, пакуль я сядзела на прыёме ў начальніка міліцыі Андрэя Леанюка і прасіла яго дапамогі, каб больш на мой участак ніхто не пасягаў, ён сваім абяцаннем дапамогі проста адцягваў час, бо ведаў, што пакуль я ў яго кабінеце, разбурэнне маёй маёмасці працягваецца далей.

Жанчына напісала скаргі ў Следчы камітэт і пракурору Бярозаўскага раёна. Яна просіць узбудзіць крымінальную справу на работнікаў ЖКГ, датычных да зносу забудоў і знішчэння маёмасці без адкрыцця выканаўчай вытворчасці аб прымусовым высяленні.

Аксана Якушык таксама зрабіла запіс у кнізе заўваг і прапаноў у міліцыі, што незаконныя і бяспраўныя дзеянні работнікаў ЖКГ у дачыненні да яе прыватнай маёмасці рабіліся пад аховай супрацоўнікаў Бярозаўскага РАУС.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international