Віцебскі надземны пераход – не для людзей з абмежаванымі магчымасцямі

2014 2014-11-13T21:34:07+0300 2014-11-13T21:34:07+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/vicebsk-perahod-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Надземны пераход – першы ў Віцебску – збудаваны нібыта для зручнасці гараджан. Мінакам прапануюць пераходзіць Маскоўскі праспект у мікрараёне Білева над праезднай часткай – падымаючыся па лесвіцы на вышыню 2-3 паверха.

Транспартны рух у гэтым месцы інтэнсіўны, і будаўніцтва надземнага пераходу насамрэч з'яўляецца пэўнай гарантыяй бяспекі, бо не трэба пераходзіць дарогу. Але праекціроўшчыкі не падумалі пра людзей з абмежаванымі магчымасцямі, пра маці з дзіцячымі вазкамі і проста пра старых і нямоглых віцяблянаў: надземны пераход не абсталяваны ні ліфтамі, ні нават пандусамі.

Гэтыя людзі наўрад ці ацэняць карысць ад надземнага пераходу: цяпер вялікая крама Еўраопт, якая знаходзіцца праз вуліцу ад жылога мікрараёна, стане для іх цяжка даступнай: каб перайсці дарогу "па зямлі", прыйдзецца здалёк абыходзіць такі "зручны" надземны пераход.

Тры пралёты прыступак трэба адолець і для таго, каб трапіць унутр надземнага пераходу. Пандусаў тут таксама няма. Між тым, будаўніцтва перахода ўжо завяршаецца – там зараз вядуцца ўнутраныя работы. Рабочыя кажуць, што праз пару дзён адмысловая камісія мусіць прыняць аб'ект – яго ўжо гатовы ўвесці ў дзеянне.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international