Бярозаўскія ўлады знішчылі прыватную нерухомасць, не дачакаўшыся заканчэння судовых разбіральніцтваў

2014 2014-11-12T23:02:52+0300 2014-11-12T23:02:52+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/biar-jakushyk-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Наглядная скарга знаходзіцца на разглядзе ў старшыні Брэсцкага абласнога суда. Не пройдзены і Вярхоўны суд. Пры гэтым гаспадыня забудоў Аксана Якушык мае дакументы на дом і пажыццёвае валоданне зямлёй.

Аксана Якушык апелюе да п. 16 указа прэзідэнта за №58, дзе гаворыцца: “Высяленне ў судовым парадку грамадзяніна, які з’яўляецца прыватнікам зносімага аб’екта нерухомасці, і членаў сям’і з жылога дома, размешчанага на зямельным участку, які збіраюцца забраць, а таксама знос жылога дома, забудоў і насаджэнняў пры ім могуць быць здзейснены толькі пасля дзяржаўнай рэгістрацыі права прыватнасці грамадзяніна на аб’ект нерухомасці, які прадастаўляецца яму на праве нерухомай маёмасці, што прадастаўляецца замест зносімай маёмасці або атрымання гэтым грамадзянінам грашовай кампенсацыі за маёмасць, якая зносіцца”. Але ніводная з гэтых умоў не была выканана, суды працягваюцца, кажа Аксана Якушык. Таму права разбураць забудовы ніхто не меў.

Па словах Аксаны, сям’ я Якушыкаў з Бярозы набыла ў цэнтры горада старэнькія забудовы з зямельным участкам у 17 сотак, каб пабудаваць на ім новы дом. І так было б, каб у тарцы іх участка не пабудаваліся галоўны фінансіст раёна і старшыня калгаса “Боркі”. Адзін недахоп у месцы збудавання катэджаў начальства – адсутнасць прамога і зручнага выезду на вуліцу. Гэтаму замінала сядзіба сям’і Якушыкаў. Ім прапанавалі невялікія грошы за тое, каб яны пакінулі сядзібу. Якушыкі не пагадзіліся. Падчас судовых разбіральніцтваў кошт сядзібы павялічыўся да 17 тысяч долараў. Але за гэтыя грошы купіш хіба дом у вёсцы, адзначае Аксана.

Яна звярнула ўвагу на тое, што у судах высяленне Якушыкаў матывавалася пабудовай 60-кватэрнага дома. Суддзі не звярнулі ўвагі, што 17 сотак для гэтага замала, а побач жывуць суседзі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international