Гродна: Вольгу Крапоціну будуць судзіць

2014 2014-11-12T09:23:57+0300 2014-11-12T09:40:27+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/krapocina.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Вольга Крапоціна

Вольга Крапоціна

11 лістапада вядомы ў Гродна па многіх “палітычных” адміністрацыйных справах маёр Алег Кока завітаў да грамадскай актывісткі Вольгі Крапоцінай і прынёс ёй разам з вынікам экспертызы забраных раней улётак пратакол пра нібыта здзейсненае правапарушэнне паводле артыкулу 22.9 Адміністрацыйнага кодэксу. Крапоціну вінавацяць у незаконным вырабе і распаўсюдзе друкаванай прадукцыі. Бліжэйшым часам яе чакае выклік у суд на разгляд справы.

Нагадаем, што 19 верасня міліцыя затрымала Вольгу Крапоціну ў цэнтры гораду і забрала ў яе 17 улётак з тэкстам “Верните Крым! Руки прочь от Украины” і “Ганьба здраднікам Радзімы з “трыкалорам” у зубах. Пуцін вам далонь пацісне, як уздыме на штыках!”. Крапоціну тады трымалі пару гадзін у РАУСе, а потым па месцы яе жыхарства правялі ператрус.  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international