Суд Гарадзенскай вобласьці не задаволіў скаргу на адмову ў рэгістрацыі аб’яднаньня “Спадчына”

2014 2014-11-05T11:09:09+0300 2014-11-05T11:09:09+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/trafimchyk_siarhej.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Сябра Рады “Спадчыны” Сяргей Трафімчык. Фота:svaboda.org

Сябра Рады “Спадчыны” Сяргей Трафімчык. Фота:svaboda.org

4 лістапада Гарадзенскі абласны суд адмовіў у задавальненьні скаргізаснавальнікаў грамадзкага культурна-асьветніцкага аб’яднаньня “Спадчына” на рашэньне Гарадзенскага ўпраўленьня юстыцыі пра адмову ў рэгістрацыі гэтай арганізацыі.

Па словах сябры Рады “Спадчыны” Сяргея Трафімчыка, які прадстаўляў інтарэсы заснавальнікаў у судзе, падставы для адмовы ў рэгістрацыі аб’яднаньня палягалі ў прэтэнзіях да юрыдычнага адраса і аплаты дзяржаўнай пошліны.

Заснавальнікі пералічылі дзяржаўную пошліну ў рэспубліканскі бюджэт згодна з патрабаваньнямі Падатковага кодэкса і пастановаў Міністэрства фінансаў на рахунак Галоўнага ўпраўленьня Міністэрства фінансаў па горадзе Менску. Гарадзенскае ўпраўленьне юстыцыі палічыла гэта неналежнай аплатай дзяржпошліны, якая, паводле ўпраўленьня, павінная была быць сплачаная на рахунак Гарадзенскага ўпраўленьня фінансаў. І хоць у абгрунтаваньне гэтай тэзы рэгіструючы орган не прывёў аніякіх спасылак на нарматыўна-прававыя акты, суд палічыў прэтэнзію абгрунтаванай.

Другая прычына адмовы — прэтэнзіі да юрыдычнага адрасу арганізацыі. Калі ў жніўні бярозаўскія ды лідзкія актывісты падавалі дакумэнты на рэгістрацыю, то мелі гарантыйны ліст ад мясцовай дзіцяча-юнацкай спартовай школы аб прадастаўленьні юрыдычнага адрасу. Верагодна, пасьля ціску, кіраўніцтва школы адмовілася ад папярэдніх дамоўленасьцяў, спаслаўшыся на тое, што памяшканьне будзе выкарыстоўвацца ў мэтах школы. Пры гэтым адмова была складзеная такім чынам, што не скасоўвала першапачатковага гарантыйнага ліста: арэндадаўца напісаў пра немагчымасьць разьмясьціць офіс арганізацыі ў будынку школы на ўмовах арэнды, не адмаўляючы наўпрост магчымасьці разьмяшчэньня юрыдычнага адрасу арганізацыі.

Як адзначыў юрыст Юрый Чавусаў, які ўдзельнічаў у разглядзе справы як прадстаўнік грамадзкасьці ад Беларускага Хельсінкскага Камітэту, апошнім часам менавіта прэтэнзіі да афармленьня юрыдычнага адрасу зрабіліся найбольш распаўсюджанай падставай для адмовы ў рэгістрацыі новаствораных грамадзкіх аб’яднаньняў: “Працэдура афармленьня юрыдычных адрасоў для новых некамэрцыйных арганізацыяў дазваляе рэгіструючым органам ціснуць на арэндадаўцаў і фактычна інспіраваць скасаваньне раней выдадзеных гарантыйных лістоў. Асабліва востра гэтая праблема стаіць у рэгіёнах, дзе прыдатныя нежылыя памяшканьні знаходзяцца пераважна ў дзяржаўнай альбо камунальнай уласнасьці, альбо ўладальнікі прыватных памяшканьняў вельмі адчувальныя да ціску з боку органаў юстыцыі” – сказаў Юрый Чавусаў.

Сяргей Трафімчык перакананы, што сапраўдныя прычыны адмовы ў рэгістрацыі палягаюць у нежаданьні ўладаў мець у вобласьці новую незалежную грамадзкую структуру. Заснавальнікі “Спадчыны” плянуюць абскардзіць рашэньне суда першай інстанцыі ў Вярхоўным судзе, а таксама падаваць дакумэнты на рэгістрацыю наноў, як толькі будзе знойдзенае іншае памяшканьне для юрыдычнага адраса. У выпадку, калі і Вярхоўны суд палічыць адмову ў рэгістрацыі абгрунтаванай, заснавальнікі “Спадчыны” маюць намер спагнаць з дзяржавы раней выплачаную дзяржаўную пошліну.

Асамблея НДА нагадвае, што гэта ўжо другая спроба зарэгістраваць грамадзкае культурна-асьветніцкае аб’яднаньне “Спадчына”. У 2009 годзе Галоўнае ўпраўленьне юстыцыі Гарадзенскага аблвыканкаму ўжо адмаўляла бярозаўскім актывістам у рэгістрацыі з прычыны недакладнасьцяў у статуце арганізацыі.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international