Антыфашыстаў вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (адноўлена)

2014 2014-10-20T10:33:57+0300 2014-10-21T10:49:18+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/antyfashysty_zatrymanne_mensk.gif Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Затрыманне антыфашыстаў у Менску 18 кастрычніка 2014 года. Фота БелаПАнН

Затрыманне антыфашыстаў у Менску 18 кастрычніка 2014 года. Фота БелаПАнН

Cуд над актывістамі  антыфашысцкага руху, жорстка затрыманых амапаўцамі ў пятніцу, перанесены  на 22 кастрычніка - у суд не з'явіліся сведкі здзяйснення правапарушэння.

 

Чатырох актывістаў антыфашысцкага руху, жорстка затрыманых амапаўцамі ў пятніцу, будуць судзіць сёння ў Менску. Іх вінавацяць у непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі.

Як паведамляе сайт abc-belarus, у другой палове дня 18 кастрычніка на праспекце Незалежнасці каля Кастрычніцкай плошчы амапаўскі мікрааўтобус падрэзаў чырвоны ВАЗ 2109 з дзяржнумарам Віцебскай вобласці. Байцы АМАПу разбілі левае бакавое шкло і вывалаклі з машыны кіроўцу і трох пасажыраў, паклаўшы ўсіх тварам у асфальт.

Неўзабаве пад'ехаў мікрааўтобус з афіцэрамі міліцыі і Следчага камітэта, пасьля чаго затрыманых пагрузілі ў мікрааўтобус АМАПа.

Як растлумачыў намеснік камандзіра АМАП ГУУС Аляксандр Сіневіч, увагу супрацоўнікаў атрада прыцягнуў аўтамабіль "ВАЗ-2109" чырвонага колеру, у якім яны заўважылі пасажыра з прадметам, падобным на аўтамат. Супрацоўнікі міліцэйскага спецпадраздзялення блакавалі аўтамабіль і прапанавалі кіроўцу і пасажырам заглушыць рухавік і пакінуць транспартны сродак. Хлопцы адмовіліся, пры гэтым кіроўца паспрабаваў аказаць супраціў. Тады байцы АМАП затрымалі кампанію.

Затрыманых апазналі па фатаграфіях іх сябры. Па іх словах, чацвёра маладых людзей з'яўляюцца удзельнікамі антыфашысцкага руху, што магло паслужыць прычынай іх затрымання. Трое затрыманых - з Мінска, яшчэ адзін - з Брэста. Яго завуць Аляксандр Багданаў.

«Менскія хлопцы пасля рэпетыцыі (яны гуляюць стрыт-панк) везлі аднаго з Брэста, які прыязджаў да іх у госці, на вакзал, але не даехалі. Зараз яны знаходзяцца ў Цэнтральным РУУС горада Мінска. Бацькам мінскіх хлопчыкаў і дзяўчынак сказалі, што затрымалі іх за правапарушэнне. За якое, не ўдакладнілі», - паведаміў адзін з сяброў затрыманых антыфашыстаў. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international