Выступ Алеся Бяляцкага на «Форуме 2000» у Празе

2014 2014-10-17T16:39:49+0300 2014-10-20T11:24:50+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-praha.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі на "Форуме-2000" у Празе

Алесь Бяляцкі на "Форуме-2000" у Празе

Ілюзіяй зьяўляецца ўспрыняцьце Аляксандра Лукашэнкі як трэцяга, нэйтральнага боку ў цяперашнім расейска-ўкраінскім канфлікце. Такое меркаваньне выказаў на міжнароднай канфэрэнцыі «Форум 2000» у Празе кіраўнік праваабарончага цэнтру «Вясна», былы палітвязень Алесь Бяляцкі.

Пра гэта паведамляе Радыё Свабода.

«Расейскія вайсковыя базы, агульная паветраная абарона, велічэзная эканамічная залежнасьць, культурная і моўная русіфікацыя, асіміляцыя беларусаў — вось адказ, на чыім баку Лукашэнка», — патлумачыў Алесь Бяляцкі. Паводле яго, улады Беларусі зьяўляюцца незалежнымі толькі ў той ступені, у якой ім дазваляе Пуцін.

Кіраўнік «Вясны» папярэдзіў аб небясьпецы «азэрбайджанізацыі» Беларусі — сытуацыі, калі Азэрбайджан, дзе ёсьць палітвязьні і няма свабоднай прэсы і выбараў, старшынюе ў Радзе Эўропы, арганізацыі, створанай для абароны правоў чалавека і асноўных свабодаў. «Дыктатары заўсёды знаходзяць чым гандляваць: рэсурсы, нафта, транзыт, геапалітычнае месцазнаходжаньне краіны», — сказаў беларускі праваабаронца ў сваім выступе, нагадаўшы, што ў Беларусі па-ранейшаму знаходзяцца за кратамі палітвязьні.

Алесь Бяляцкі падкрэсьліў: прычыны расейскага ўварваньня ва Ўкраіну ў тым, што расейскае кіраўніцтва адчула небясьпеку пасьля таго, як украінскі народ скінуў карумпаваную ўладу. «Я дакладна ведаю, якая Ўкраіна задавальняла б Расею і Пуціна — такая, як сёньняшняя Беларусь, несамастойная ні палітычна, ні эканамічна дыктатура. Такая, як Беларусь, дзе не чуваць голас прыдушанага народу і незалежнасьць якой прывідная і слабая».

У канцы сваёй прамовы Алесь Бяляцкі заклікаў да аб’яднаньня людзей, якія разважаюць у катэгорыях дэмакратыі, свабоды і правоў чалавека — бо недэмакратычныя рэжымы актыўна дапамагаюць адзін аднаму, і таму трэба змагацца супраць «інтэрнацыяналу дыктатур».

Выступ Алеся Бяляцкага на «Форуме 2000» у Празе

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international