Суд Бярозаўскага раёна нязменна стаіць на баку выканкама ў справе забароны масавых мерапрыемстваў

2014 2014-10-16T11:45:04+0300 2014-10-16T13:14:46+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/biar-sud-piket-2.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Праваабаронцы Сяржук Русецкі, Тамара Шчапёткіна і грамадская актывістка Таццяна Тарасевіч прасілі прызнаць незаконнай адмову ў правядзенні пікета 25 жніўня, прымеркаванага да гадавіны канстытуцыйнага зацверджання закону аб незалежнасці Беларусі.

Райвыканкам адмовіў па дзвюх прычынах : адсутнасць копіі дамовы з міліцыяй і тое, што на месцы пікета (цэнтральным стадыёне)будзе адбывацца іншае мерапрыемства з наяўнасцю гледачоў.

Разам з тым, з заявай на пікет праваабаронцы падавалі адказ з міліцыі, што згодна з пастановай Савета міністраў № 207 ад 2012 г. райвыканкам сам павінен звяртацца да іх па гэтым пытанні. У сваёй жа адмове райвыканкам спаслаўся на сваё рашэнне аб парадку арганізацыі масавых мерапрыемстваў, у якім вызначаецца іншы парадак: разам з заявай павінна быць пададзена дамова з міліцыяй.

На судзе праваабаронцы спаслаліся на арт. 58 Закона “Пра нарматыўна-прававыя акты РБ”, дзе сказана, што рашэнні або пастановы ніжэйшых інстанцый павінны быць зменены суадносна законаў або пастаноў вышэйшых або яны прызнаюцца страціўшымі юрыдычную сілу.

Праваабаронцам прыйшлося патраціць год, звяртаючыся да самога райвыканкама і розных вышэйшых інстанцый, каб дамагчыся ад райвыканкама ў верасні 2014 года, каб рашэнне выканкаму было зменена згодна Пастановы, і яно зараз знаходзіцца ў аблвыканкаме на юрыдычнай экспертызе. Пры гэтым рашэнне райвыканкама павінна было быць зменена яшчэ ў 2012 годзе без усялякай бюракратычнай валакіты.

Памочнік пракурора Аксана Гардзіенкана паседжанні суда, калі былі агучаны адказы з Брэсцкага аблвыканкама, што райвыканкаму дадзена даручэнне змяніць рашэнне згодна Пастановы, аналагічныя рашэнні  Брэсцкага ўпраўлення ўнутраных спраў, Савета міністраў у сваім выступе ўсё ж прапанавала скаргу праваабаронцаў пакінуць без задавальнення.

Не звярнула Гардзіенка ўвагі і на падман з боку райвыканкама аб занятасці месца пікету іншым мерапрыемствам, хаця праваабаронцы прыклалі да справы здымкі пустога стадыёна, на трыбунах якога не было ніводнага гледача.

Суддзя Наталля Вакульчык у сваім рашэнні, нягледзячы ні на што, прыняла бок райвыканкама і прадстаўніка пракуратуры.

Правабаронцы намераны абскарджваць рашэнне суда Бярозаўскага раёна ў вышэйстаячых інстанцыях, а пры неабходнасці – звяртацца ў Камітэт па правах чалавека ААН.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international