viasna on patreon

Прэзентацыя сеткі маніторынга парушэнняў акадэмічных свабод

2014 2014-10-16T10:23:57+0300 2014-10-16T10:23:57+0300 be https://spring96.org/files/images/sources/balonski_kamitet.png Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Грамадскі Балонскі камітэт запрашае на прэзентацыю сеткі маніторынга парушэнняў акадэмічных свабод, якая адбудзецца 18 кастрычніка 2014 г.

Парушэнні акадэмічных свабод студэнтаў адбываюцца паўсюль. Але менавіта ад стаўлення студэнтаў да такіх парушэнняў і залежыць іх колькасць. Такога меркавання прытрымліваюцца ў Грамадскім Балонскім камітэце і з мэтай фіксацыі парушэнняў праводзяць у новым навучальным годзе маніторынг парушэнняў акадэмічных правоў і свабод.

На мерапрыемстве будзе:

-          прэзентацыя сеткі маніторынга;

-          размова пра неабходнасць правядзення маніторынга;

-          кароткае навучанне назіральнікаў, як праводзіць маніторынг;

-          прадстаўленне вынікаў маніторынга за 1-ае паўгоддзе 2014 г.;

-          навучанне правільнаму запаўненню дакументаў маніторынга.

А таксама у вас будзе магчымасць задаць любое пытанне, адказ на якое даўно хацелі атрымаць и далучыцца да нашай сеткі назіральнікаў.

 

Для таго, каб прыняць удзел у мерапрыемстве, трэба запоўніць невялікую заяўку да 23:59 17.10.2014. Таксамаўсе пытанні па маніторынгу і мерапрыемстве можна накіроўваць на адрас monitoring.bk@gmail.com.

Удзельнікам маніторынгу гарантуюцца канфідэнцыяльнасць і захаванасць персанальнай інфармацыі. Любая інфармацыя аб удзельніках будзе выкарыстоўвацца толькі для камунікацыі з арганізатарамі маніторынгу, і не будзе перадавацца трэцім асобам.

 

Даведка. Маніторынг парушэнняў акадэмічных свабод арганізаваны Грамадскім Балонскім камітэтам у партнёрстве з МПГ “Студэнцкая Рада” і міжнародным кансорцыумам “ЕўраБеларусь”.

 

Калі? 18.10.2014, 12:00 – 15:00.

Дзе? Мінск, Беларусь.

Для каго? Студэнты беларускіх ВНУ.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства