У Магілёве правалены план па рэканструкцыі гісторыка-культурных каштоўнасцяў на 2014 год

2014 2014-10-14T15:06:43+0300 2014-10-14T15:06:43+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/magileu_varouskaga_9.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта стала вядома з адказу намесніка старшыні Магілёўскага гарвыканкама Андрэя Кунцэвіча. У адказе чыноўнік ускладае ўсю віну за невыкананне плана на забудоўшчыкаў, якія ад пачатку года так і не прадаставілі ў гарвыканкам свае прапановы па рэканструкцыі пяці дамоў, якія былі вызначаны чыноўнікамі для рэканструкцыі на 2014 год.

У прыватнасці, гутарка ідзе пра дамы №15 і 17 па вул.Першамайскай, №10 па зав. Пажарнаму, №17 па зав. Камісарыяцкаму, №33 па вул. Піянерскай. Усе пазначаныя дамы ўключаны ў спіс гісторыка-культурных каштоўнасцяў і знаходзяцца пад аховай дзяржавы.

Тым часам Кунцэвіч адзначае, што ў бягучым годзе адбыўся рамонт фасадаў будынкаў №15 і 17 па вуліцы Першамайскай на суму 20 850 000 рублёў, а да канца года плануецца выканаць капітальны рамонт фасаду жылога дома №33 па вул. Піянерскай.

Трэба адзначыць, што ўзнялі праблему з несвоечасовым рамонтам узгаданых будынкаў журналісты незалежнай газеты “НАШ Магілёў”. У межах інфармацыйнай кампаніі “Захаваем стары Магілёў” яны падрыхтавалі зварот да чыноўнікаў, пад якім падпісала болей за 20 магілёўцаў.  

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international