Прэс-канферэнцыя па праблеме адвольных затрыманняў апазіцыйных актывістаў

2014 2014-10-13T14:09:03+0300 2014-10-15T11:55:29+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/press-image.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У сувязі з абвастрэннем праблемы адвольных затрыманняў і арыштаў апазіцыйных актывістаў, Праваабарончы цэнтр "Вясна" 15 кастрычніка ладзіць прэс-канферэнцыю, дзе будзе абвешчана праваабарончая кампанія з гэтай нагоды і прадстаўлены даклад, падрыхтаваны сумесна з FIDH.

Сустрэча з журналістамі пройдзе ў офісе ПЦ "Вясна" (вул. Мяржынскага, 8-26). Пачатак аб 11-й гадзіне.  

У прэс-канферэнцыі прымуць удзел намеснік кіраўніка ПЦ "Вясна" Валянцін Стэфановіч, эксперт па пытаннях пенітэнцыярнай сістэмы, юрыст Павел Сапелка, таксама чакаецца ўдзел аднаго з актывістаў - «рэкардсмена» па сумарным тэрміне незаконных адміністратыўных арыштаў у бягучым годзе.

Праблема сістэматычнага выкарыстання ўладамі прэвентыўных затрыманняў актывістаў у Беларусі напярэдадні важных грамадскіх падзеяў уздымаецца ў дакладзе, падрыхтаваным па выніках даследчай місіі Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Праваабарончага цэнтра "Вясна", якая праходзіла ў траўні-чэрвені 2014 года. Міжнароднай супольнасці гэты даклад быў прадстаўлены ў рамках Канферэнцыі АБСЕ па чалавечым вымярэнні ў Варшаве 24 верасня.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international