У Брэсцкай вобласці выяўлены факты безадказнага стаўлення ўладаў да культурнай спадчыны

2014 2014-10-10T17:58:44+0300 2014-10-10T17:58:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/kobryn-sinagoga-1.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Пра гэта гаворыцца ў рашэнні, прынятым па выніках сумеснага пасяджэння калегіі пракуратуры Брэсцкай і Гродзенскай абласцей. Сама калегія была прысвечана выкананню Закона РБ “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны РБ” у гэтых рэгіёнах.

Высветлілася, што на многіх аб'ектах спадчыны адсутнічае элементарны парадак, кансервацыя некаторых праведзена дрэнна, ахоўныя абавязацельствы выконваюцца неналежным чынам. У якасці прыкладу ўзгадваўся цяпершні гаротны стан былой сінагогі ў Кобрыне (гл.фота). Паводле пракуратуры, падобная сітуацыя на шэрагу іншых аб'ектах, дзе яна штогод пагаршаецца: у прыватнасці, гаворка ідзе пра былы кляштар у Высокім, сядзібы XIX стагоддзя ў вёсцы Нача Ляхавіцкага раёна і вёсцы Грымяча Камянецкага раёна.
Акрамя таго, у Брэсцкай вобласці ёсць больш за двадццаць аб’ектаў культавага прызначэння, аднесеных да гісторыка-культурных каштоўнасцяў, якія не эксплуатуюцца і прыходзяць у заняпад. Таксама ёсць выпадкі самавольнага будаўніцтва ў гістарычным цэнтры Брэста, якія не былі спыненыя архітэктурнай службай гораду.
У шэрагу раёнаў Брэсцкай вобласці няма рэгіянальных праграм па ахове аб'ектаў гісторыка-культурнай спадчыны, дзейнасць уласнікаў у дачыненні да аб'ектаў не кантралюецца, а пры наяўнасці парушэнняў не заўсёды даецца іх прававая ацэнка. У выніку за мінулы год і першую палову 2014 года ў вобласці складзена ўсяго тры пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэнні, нягледзячы на наяўнасць падстаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international