Алесь Бяляцкі: Абсалютна падтрымліваю Малалу і Сат’яртхі

2014 2014-10-10T15:31:05+0300 2014-10-10T15:33:14+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/bialiacki-svaboda.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Алесь Бяляцкі. Фота: svaboda.org

Алесь Бяляцкі. Фота: svaboda.org

Праваабаронца Алесь Бяляцкі пракамэнтаваў Радыё Свабода вынікі прысуджэньня Нобэлеўскай прэміі міру, якой у гэтым годзе ўганараваныя пакістанская дзяўчынка 17-гадовая Малала Юсуфзай і індыйскі абаронца правоў дзяцей Кайлаш Сат’яртхі.

«Я абсалютна падтрымліваю выбар сёлетняга пераможцы Нобэлеўскай прэміі міру. Справа ў тым, што апошнім часам прэмія міру займела праваабарончы кантэкст, а дзяўчынка Малала і індыйскі праваабаронца закранаюць вельмі важную тэму, актуальную для многіх рэгіёнаў у сьвеце. Ёсьць шмат краінаў, дзе дзеці фактычна выжываюць, пад пытаньнем знаходзіцца само іх жыцьцё, ня кажучы ўжо пра адукацыю. Малала — сымбаль дзіцяці, якое імкнулася да інфармацыі, да свабоды атрыманьня інфармацыі. Разам з тым і праваабаронцы, якія займаюцца праблемамі дзяцей, робяць вельмі важную справу — змагаюцца за права на жыцьцё, за права на адукацыю, за права быць выхаваным і разьвіцца як усебаковы вольны чалавек.
Вельмі добра, што яны атрымалі прэмію, і я за іх вельмі рады».

Асуджаны на чатыры з паловаю гады зьняволеньня кіраўнік Праваабарончага цэнтру «Вясна» Алесь Бяляцкі быў сярод намінаваных на атрыманьне Нобэлеўскай прэміі міру ў 2014 годзе.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international