Баранавічы: у судовай справе прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса суд прыняў бок міліцыі

2014 2014-10-09T10:47:56+0300 2014-10-09T10:47:56+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/sud-apanovich-baranav.jpeg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У судзе Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы 8 кастрычніка адбыўся разгляд зыскавай заявы прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса аб абароне гонару і годнасці адносна дзеянняў намесніка начальніка гарадскога аддзела ўнутраных спраў Эльдара Вільчкоўскага. Судовае пасяджэнне вяла суддзя Вольга Апановіч, сакратар суда – Крысціна Гладкіх.
Мікалай Чарнавус прадставіў дакументы з бальніцы і даказваў у судзе, што супрацоўнікі міліцыі адмаўляліся выклікаць хуткую дапамогу, калі яму, інваліду II-ой группы, падчас складвання адміністрацыйнага пратакола стала дрэнна. Ён падкрэсліў, што падпалкоўнік Эльдар Вільчкоўскі ў пісьмовых пярэчаннях ў абласным судзе распаўсюдзіў зневажальныя звесткі, што падчас затрымання ў выніку несанкцыянаванага страйку баранавіцкіх прадпрымальнікаў 2 ліпеня Мікалай Чарнавус сімуляваў пагаршэнне свайго стану здароўя. Таму грамадскі актывіст прасіў прызнаць абразай пісьмовыя пярэчанні ў абласным судзе першага намесніка начальніка ГАУС Э. Вільчкоўскага ў сімуляцыі хваробы падчас затрымання.
На ўсе пытанні Мікалая Чарнавуса супрацоўнікі міліцыі адказвалі, што нічога не ведаюць і не памятаюць, каб затрыманы Чарнавус прасіў выклікаць хуткую дапамогу, а сам падпалкоўнік Эльдар Вільчкоўскі гаварыў вельмі ціха і таксама выглядаў у судзе няўпэўненым.
Але, як паведаміў Мікалай Чарнавус, суддзя Вольга Апановіч паверыла кіраўніку міліцыі Вільчкоўскаму, дарэчы, як і абласныя суддзі, што гіпертанічны крыз з ціскам 250 на 130 можна сімуляваць, і не задаволіла яго зыскавую заяву.
 – Баранавіцкі суд традыцыйна вырашае спрэчныя пытанні на карысць дзяржаўных структур. Але я выклікаў у суд намесніка начальніка ГАУС і яшчэ двух высокіх міліцэйскіх чыноўнікаў і прымусіў іх апраўдвацца за свае антыгуманныя дзеянні. Думаю, што ім было вельмі непрыемна гэта рабіць, таму яны ўсе выглядалі такімі няўпэўненымі. Мажліва ў будучым яны будуць больш уважлівымі да просьбаў не толькі інвалідаў, але здаровых людзей, – пракаментаваў Мікалай Чарнавус.

Фота: суддзя Вольга Апановіч, Мікалай Чарнавус

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international