Паляваньне на заўзятараў перад матчам з Украінай

2014 2014-10-09T09:26:27+0300 2014-10-09T09:26:27+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/barysauski_stadyjon.jpg

9 кастрычніка ў Барысаве адбудзецца сустрэча паміж нацыянальнымі зборнымі Беларусі і Ўкраіны. Тым часам стала вядома, што міліцыя распачала паляваньне на заўзятараў — некаторым ужо прысуджаныя адміністрацыйныя арышты нібыта за «нецэнзурную лаянку».

Меркавалася, што за некалькі гадзінаў да матчу ў Барысаве адбудзецца яшчэ адно беларуска-ўкраінскае супрацьстаяньне пад лёзунгам «Браты назаўжды!». На адным з штучных палёў за футбольным манэжам на праспэкце Пераможцаў плянавался таварыская сустрэча фанатаў камандаў Беларусі і Ўкраіны. Але хоць арганізатары акрэсьлілі фармат «апалітычнага паядынку», сілавікі вырашылі дзейнічаць на апярэджаньне.

Судом Кастрычніцкага раёну асуджаныя некалькі фанатаў зборнай Беларусі, уключна зь вядомай у гэтым асяродку асобай Яўгенам Адэрыхам. Інкрымінаваныя артыкулы — нецэнзурная лаянка ў грамадзкім месцы і аказаньне супраціву пры затрыманьні. Яўген асуджаны да 7 судак арышту, іншыя да 10 сутак. Як расказалі актывісты фанацкага руху, сярод затрыманых — аўтары банэру салідарнасьці беларускага і ўкраінскага народаў, які мусіць быць вывешаны падчас матчу. Суразмоўцы запэўнілі, што плякат ад «арышту» удалося ўратаваць. Адрозна ад людзей.

Тым часам зьявілася інфармацыя, што некаторыя заўзятары маюць праблемы зь персячэньнем украінска-беларускай мяжы — асобных без тлумачэньня прычынаў разварочваюць у адваротным кірунку, ставячы ў пашпарце штамп забароны на ўезд на розныя тэрміны. Пры гэтым фанатаў з Украіны чакаецца шмат: цалкам выкупленыя квіткі ў два гасьцявыя сэктары, якія зьмяшчаюць 800 гледачоў. У дзень матчу для ўкраінскіх заўзятараў пачне працаваць гарачая лінія. Па нумары + 375 33 352-26-98 можна атрымаць інфармацыю аб транспарце да стадыёну ў Барысаве, варыянтах пражываньня, наяўнасьці квіткоў і г. д.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international