Баранавічы: прайшла акцыя да Міжнароднага дня за годную працу і адпаведны заробак (фота)

2014 2014-10-05T22:40:30+0300 2014-10-05T22:40:30+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/baran-dzen-pracy.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Баранавіцкія актывісты недзяржаўнага прафсаюза РЭП 5 кастрычніка правялі акцыю, прысвечаную Міжнароднаму дню за годную працу і адпаведны заробак.

– У мінулым годзе Баранавіцкі гарвыканкам забараніў нам правесці масавае мерапрыемства да Міжнароднага дня за годную працу і адпаведны заробак, таму сёння мы проста раздавалі мінакам газеты “Рабочая салідарнасць”, улёткі супраць кантрактнай сістэмы і адначасова віншавалі іх з Міжнародным святам працоўных. Падчас такіх спантанных сустрэч адбывалася гарачая дыскусія найбольш вакол праблемы кантрактнай сістэмы. Нам зразумела, што большасць людзей лічыць кантрактную сістэму несправядлівай з’явай ці называюць яе новым “прыгонным правам” для працоўных Беларусі, – пракаментаваў прафсаюзны актывіст Раман Грышкевіч.

Нагадаем, што з 2008 года па ініцыятыве Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў 7 кастрычніка дзначаецца як Сусветны дзень дзеянняў за годную працу і адпаведны заробак.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international