Бярозаўскія праваабаронцы дамагліся змены рашэння райвыканкама аб масавых мерапрыемствах у частцы дамовы з міліцыяй

2014 2014-10-03T18:51:05+0300 2014-10-03T18:51:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/shchapetkina-rusecki-sud.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Спатрэбіўся без малога год, каб юрыдычны аддзел райвыканкама ў асобе юрыста Яўгена Кашталяна змяніў рашэнне райвыканкама аб правядзенні масавых мерапрыемстваў згодна з Пастановай Саўміна № 207. Па рашэнні райвыканкама копію дамовы з міліцыяй на абслугоўванне масавага мерапрыемства заяўнікі павінны былі падаваць адначасова з заявай. А згодна з Пастановай пасля падачы заявы ў райвыканкам адтуль павінны звярнуцца ў міліцыю на працягу дня для ўзгаднення пытанняў па ахове мерапрыемства.

Пастанова Саўміна з’явілася на пачатку 2012 года, але яшчэ ў 2013 годзе падчас суда юрыст райвыканкаму Яўген Кашталян казаў, што мяняць рашэння яны не будуць, “паколькі з Саўміна ім пра гэта не сказалі.” Праваабаронцам прыйшлося звяртацца ў Брэсцкі аблвыканкам, які першапачаткова падтрымаў пазіцыю райвыканкама, у абласное ўпраўленне ўнутраных спраў, у Мінюст і Савет Міністраў. І вось нарэшце пасля скаргі ў Саўмін справа дайшла да свайго лагічнага завяршэння. На пачатку кастрычніка праваабаронцы атрымалі ліст з райвыканкама за подпісам намесніка старшыні Яўгена Тарасюка, што рашэнне зменена згодна пастановы Саўміна № 207.

Аднак эйфарыі праваабаронцы не маюць. Знікненне адной з перашкодаў для дазволу не значыць, што будзе дадзены зялёнае святло для правядзення масавых мерапрыемстаў, і нават самая абсурдная адмова райвыканкама, як паказвае практыка, будзе падтрымана судом.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international