У Бахрэйне ізноў арыштаваны нядаўні палітвязень Набіл Раджаб

2014 2014-10-02T16:29:54+0300 2014-10-02T17:02:17+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/nabeel_rajab-00.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Набіл Раджаб, Прэзідэнт Бахрэйнскага цэнтра па правах чалавека і намеснік генсакратара FIDH

Набіл Раджаб, Прэзідэнт Бахрэйнскага цэнтра па правах чалавека і намеснік генсакратара FIDH

Тэрміновы зварот - Абсерваторыя 

Нов
ыя звесткі 
BHR 001/0812 / OBS 048,6 
Адвольныя затрыманні / Судовы пераслед 
Бахрэйн 

1 кастрычніка 2014 года 

Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT), атрымала нов
ыя звесткі і просіць вашага тэрміновага ўмяшання ў наступнае становішча ў Бахрэйне. 

Нов
ыя звесткі: 

Абсерваторыя атрымала паведамленне з вартых даверу крыніц аб адвольным затрыманні і судовым пераследзе Набіла Раджаба, прэзідэнта Бахрэйнскага цэнтра па правах чалавека (БЦПЧ), дырэктара Цэнтра па правах чалавека ў Заліве (GCHR) і намесніка генеральнага сакратара FIDH[1]. 

Паводле атрыманых звестак, 1 кастрычніка 2014 года сп. Раджаб быў выкліканы ў аддзел па IT-злачынствах Дырэктарата па расследаванні крымінальных злачынстваў (ДКЗ) у рамках 45-хвіліннага расследавання. Следчыя разгледзелі некаторыя твіты сп. Раджаба, якія на думку ДКЗ абражалі Міністэрства ўнутраных спраў, што караецца артыкулам 216 Крымінальнага Кодэкса Бахрэйна [2]. Калі яго прызнаюць вінаватым, яму пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі. ДКЗ пастанавіў затрымаць сп. Раджаба на ноч перш чым даставіць яго ў пракуратуру 2 кастрычніка для правядзення далейшага расследавання. Варта адзначыць, што паводле закона Міністэрства ўнутраных справаў можа затрымліваць грамадзяніна на тэрмін да 48 гадзін да звароту ў пракуратуру або вызвалення. 

Абсерваторыя рашуча асуджае но
вае адвольнае затрыманне і працяглы судовы пераслед у дачыненні да сп. Раджаба і лічыць гэта пераследам, скіраваным на абмежаванне ягонай законнай праваабарончай дзейнасці. У прыватнасці, Абсерваторыя адзначае, што сп. Раджаб толькі што вярнуўся ў Бахрэйн пасля міжнароднай паездкі ў Арганізацыю Аб'яднаных Нацый і Еўразвяз, і ёсць важкія падставы меркаваць, што ён стаў ахвярай пераследу менавіта за выкрыццё парушэнняў правоў чалавека, учыненых у Бахрэйне. 

Сп. Раджаб быў нядаўна вызвалены з турмы пасля двух гадоў пазбаўлення волі, да якога быў асуджаны ў жніўні 2012 года (гл. даведку). Раней ён ужо абвінавачваўся ў абразе Міністэрства ўнутраных спраў праз твітэр, але быў апраўданы. 

У 2013 годзе Рабочая група ААН па адвольных затрыманнях устанавіла, што затрыманне сп. Раджаба, пасля якога ён быў асуджаны, было адвольным, звязаным з карыстаннем правамі на свабоду перакананняў, самавыражэння і аб'яднанняў. Рабочая група заключыла, што заканадаўства Бахрэйна, як падаецца, адмаўляе правы асобаў на свабоду меркавання і самавыражэння.

Абсерваторыя заклікае да неадкладнага і безумоўнага вызвалення сп. Набіла Раджаба, паколькі яго адвольнае затрыманне і судовы пераслед скіраваныя на стварэнне перашкодаў у ягонай праваабарончай дзейнасці. 

У больш агульным плане, Абсерваторыя настойліва заклікае ўлады Бахрэйна пакласці канец усім відам пераследу, у тым ліку на судовым узроўні, у дачыненні сп. Раджаба, і прытрымвацца адпаведных міжнародных нормаў і стандартаў, у прыватнасці Дэкларацыі Арганізацыі Аб'яднаных Нацый (ААН) аб праваабаронцах, прынятай Генеральнай Асамблеяй ААН 9 снежня 1998 г., і міжнародных стандартаў у галіне правоў чалавека і міжнародных дакументаў, ратыфікаваных Бахрэйнам. 


Даведка: 

9 ліпеня 2012 г. сп. Набіл Раджаб быў арыштаваны паліцэйскімі ў масках у сваім доме [3] пасля наступнага твіта за 2 чэрвеня: "Халіфа, пакіньце жыхароў Аль-Мухарака, ягоных шэйхаў і старых. Усім вядома, што вы не папулярныя, і калі б не субсідыі, яны нават не выйшлі б прывітаць вас. Калі вы сыдзеце ў адстаўку? " 

У той жа дзень, Ніжні
 крымінальны суд прысудзіў сп. Раджаба да трох месяцаў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў паклёпе на жыхароў Аль-Мухарака праз твіт. 23 жніўня 2012 г., Набіл Раджаб быў апраўданы вышэйшым апеляцыйным судом. 

16 жніўня 2012 года Ніжні крымінальны суд таксама прысудзіў  Набіла Раджаба да трох гадоў пазбаўлення волі. Сп. Раджаб паўстаў перад судом па трох справах, звязаных з ягоным удзелам у мірных сходах у падтрымку асноўных свабодаў і дэмакратыі: 
- Першы выпадак 
датычыць абвінавачанняў ва "ўдзеле ў незаконным сходзе" і "закліках да іншых далучыцца" да акцыі пратэсту, арганізаванай 31 сакавіка 2012 г. у Манаме, каб асудзіць затрыманне заснавальніка GCHR, былога прэзідэнта Бахрэйнскага Цэнтра па правах чалавека (BCHR), і былога дырэктара MENA у Фронтлайн, сп. Хадзі Аль Хаваджы. 
- Другая датычыць абвінавачанняў ва "ўдзеле ў незаконных практыках і падбухторванні да сходаў і заклікаў да несанкцыянаваных шэсцяў праз сацыяльныя сеткі" адносна акцыі пратэсту ў Манаме 12 студзеня 2012 года. 
- Трэцяя датычыць абвінавачанняў ва «ўдзеле ў незаконным сходзе" датычна некалькіх акцый пратэсту, што мелі месца ў Манаме ў лютым 2012 года. 
Такім чынам, 
суд прысудзіў Набіла Раджаба да аднаго года пазбаўлення волі за кожны з гэтых трох выпадкаў. 

У снежні 2012 года Апеляцыйны суд скараціў тэрмін зняволення да двух гадоў пазбаўлення волі. Набіл Раджаб 
адбыў свой тэрмін і быў вызвалены ў чэрвені 2014 года. 


Патрэбныя дзеянні: 

Абсерваторыя заклікае ўлады Бахрэйна: 

І. Неадкладна і безумоўна вызваліць Набіла Раджаба, паколькі яго затрыманне з'яўляецца адвольным і выглядае скіраваным на абмежаванне ягонай праваабарончай дзейнасці;

ІІ. Пакласці канец любым актам пераследу, у тым ліку на судовым узроўні, супраць Набіла Раджаба і супраць усіх праваабаронцаў Бахрэйна; 

ІІІ. Гарантаваць фізічную і псіхалагічную недатыкальнасць Набіла Раджаба і ўсіх праваабаронцаў Бахрэйна; 

IV. Пры любых абставінах прытрымлівацца палажэнняў Дэкларацыі аб праваабаронцах, прынятых 9 снежня 1998 года Генеральнай Асамблеяй Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, у прыватнасці: 

- артыкула 1, які абвяшчае, што "кожны чалавек мае права, індывідуальна ці сумесна з іншымі, садзейнічаць абароне і рэалізацыі правоў чалавека і асноўных свабодаў на нацыянальным і міжнародным узроўнях"; 

- артыкула 6 (
в), які абвяшчае, што "кожны чалавек мае права, індывідуальна і сумесна з іншымі, вывучаць, абмяркоўваць, складаць і мець думкі адносна захавання, як у заканадаўстве, так і на практыцы, усіх правоў чалавека і асноўных свабод і, прыцягваць увагу грамадскасці да гэтых пытанняў праз гэтыя і іншыя адпаведныя сродкі"; 

- артыкула 12.2, які абвяшчае, што "дзяржава павінна прымаць усе неабходныя меры для забеспячэння абароны, з дапамогай кампетэнтных органаў, любога, індывідуальна і сумесна з іншымі, ад любога гвалту, пагрозаў, помсты, дэ-факта або дэ-юрэ, ціску або любога іншага адвольнага дзеяння ў сувязі з законным ажыццяўленнем правоў, згаданых у дадзенай Дэкларацыі"; 

V. 
пры любых абставінах забяспечваць павагу да правоў чалавека і асноўных свабодаў у адпаведнасці з міжнароднымі стандартамі ў галіне правоў чалавека і міжнароднымі дамовамі, ратыфікаванымі Бахрэйне. 

Адрасаты: 

Шэйх Хамад бен Іса Аль Халіфа, кароль Бахрэйна, Факс: 973 176 64587 
Шэйх Халед бін Ахмад аль-Халіфа, міністр замежных справаў, Тэл: 973 172 27.555; Факс: 973 172 12 6032 
Шэйх Халід бін Алі Аль Халіфа, міністр юстыцыі і па справах ісламу, Тэл: 973 175 31.333; Факс: 973 175 31284 
Генерал-лейтэнант шэйх Рашыд бін Абдула Аль Халіфа, міністр унутраных справаў, Тэл: +973 17572222 і 973 17390000. E-mail: info@interior.gov.bh 
Пастаяннае прадстаўніцтва Бахрэйна пры Арганізацыі Аб'яднаных Нацый у Жэневе, 1 Chemin Jacques-Attenville, 1218 Grand-Saconnex, CP 39, 1292 Шамбезі, Швейцарыя. Факс: + 41 22758 96 50
E-mail:info@bahrain-mission.ch 

Калі ласка, напішыце ў дыпламатычныя прадстаўніцтвы Бахрэйна ў вашых краінах. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international