Адвакат Лэйлы Юнус: Стан маёй падабароннай дайшоў да крытычнай кропкі

2014 2014-09-24T16:05:51+0300 2014-09-24T16:05:51+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/junus_lejla.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Азербайджане абаронцы Лэйлы Юнус, дырэктара Інстытута міру і дэмакратыі, б'юць трывогу з нагоды стану здароўя палітзняволенай, якая знаходзіцца ў СІЗА №1 Баку.

Адвакат Эльчын Гамбараў 23 верасня заявіў, што не быў дапушчаны да яе ў СІЗА, як і днём раней яго калега Халід Багіраў.

"Сёння я прыбыў у следчы ізалятар у Кюрдаханы для сустрэчы з Лэйлай Юнус, але прадстаўнік СІЗА сказаў, што яна хворая і не можа сустрэцца з адвакатам. Я папрасіў, каб яна пісьмова апавясціла мяне пра гэта. Мне даставілі запіску, напісаную яе почыркам. У ёй было сказана: "Я захварэла, не магу перасоўвацца", - распавёў учора "Каўказскім вузлу" адвакат Гамбараў. З яго слоў, яму не далі магчымасці пагутарыць з Лэйлай Юнус па тэлефоне. Тады ён звярнуўся па тлумачэнні да начальніка СІЗА Азера Сяідава. "Я сказаў, калі Лэйла Юнус хворая, то павінна быць пераведзеная ў мэдычную частку. Азер Сяідаў пры мне патэлефанаваў па селектары лекару санчасткі і спытаў праб стан Лэйлы Юнус, на што атрымаў адказ, што яна "цалкам здаровая".

Эльчын Гамбараў выказвае трывогу за здароўе і лёс Лэйлы Юнус. "З поўнай адказнасцю заяўляю, што фізічны і маральны стан маёй падабароннай дайшоў да крытычнай кропкі. Выстаяць перад напорам дзяржаўнай машыны не кожнаму мужчыну дадзена. 60-гадовая, змучаная хваробамі, стрэсамі і турэмным рэжымам доктар навук Лэйла Юнус, праяўляючы нязломную волю да супраціву, фізічна знясіленая", - гаворыцца ў заяве Эльчына Гамбарава, распаўсюджанай з гэтай нагоды. На яго погляд, далейшае знаходжанне ў турэмным зняволенні непазбежна прывядзе Юнус да смерці. "У сітуацыі, якая склалася, пакуль не позна, неабходна змяніць меру стрымання Лэйле Юнус. Хай ёй на рукі і ногі надзенуць па бранзалету, хай кватэра, дзе яна будзе пад хатнім арыштам, знаходзіцца пад самым жорсткім наглядам, хай адключаць тэлефон і Інтэрнэт, толькі б была магчымасць паўнавартасна аднавіць здароўе і рыхтавацца да судовага працэсу".

Раней пенітэнцыярная служба неаднаразова адмаўляла ціск на праваабаронцу і парушэнне яе правоў, заяўляючы, што ўмовы ўтрымання Лэйлы Юнус адпавядаюць прынятым нормам.

З заклікам вызваліць Лэйлу Юнус з-пад варты выступілі праваабарончыя арганізацыі Human Rights Watch, Нарвежскі фонд "Дом правоў чалавека", Amnesty International і Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў.

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international