Прэцэдэнт у Хойніках: упершыню за 10 гадоў суд адмяніў рашэнне райвыканкаму аб адмове ў правядзенні пікетаў (дакумент)

2014 2014-09-23T14:31:24+0300 2014-09-23T15:40:34+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/suddzia.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

Суд Хойніцкага раёна прыняў 5 верасня рашэнне: прызнаць скаргу актывіста АГП Аляксандра Процкі абгрунтаванай і адмяніць рашэнне мясцовага райвыканкаму аб адмове ў правядзенні пікету. Нагадаем, у Гомелі і вобласці за апошнія дзесяць гадоў улады не дазволілі правядзенне ніводнага пікету ці мітынгу, якія планаваліся па ініцыятыве актывістаў дэмакратычнага руху і апазіцыйных партый. Абскарджванні рашэнняў выканаўчых органаў у судзе не прыносілі яшчэ плёну: суд станавіўся на бок гарадскіх і раённых выканкамаў.

«За апошнія дзесяць гадоў у маёй практыцы гэта першы выпадак, калі судовая ўлада паказала выканаўчай яе рэальнае месца. Зараз будзем дабівацца правядзення масавага мерапрыемства ў падтрымку ўкраінскага народу Хойніках, як і планавалася ў ліпені. І абмяркуем санкцыі ў дачыненні раённых чыноўнікаў. Калі рашэнне райвыканкаму адменена, то райвыканкам павінен паўторна разгледзець заяўку Аляксандра Процкі і прапанаваць пікет у зручны для яго час», - пракаментаваў праваабаронца Леанід Судаленка.

Актывіст АГП Аляксандр Процка планаваў 27 ліпеня правесці ў Хойніках два пікеты з мэтай актуалізацыі ў грамадстве каштоўнасці незалежнасці і суверэнітэту, а таксама выказвання салідарнасці з украінскім народам у яго імкненні захаваць цэласнасць і незалежнасць дзяржавы. Актывіст загадзя падаў у райвыканкам адпаведную заяву на правядзенне пікетаў на двух пляцоўках – каля ўнівермагу «Юбілейны» і на плошчы Леніна райцэнтру. Але райвыканкам адмовіў яму ў правядзенні пікету, матывуючы гэта тым, што дадзеныя пляцоўкі можна выкарыстоўваць у мэтах масавых мерапрыемстваў толькі для сустрэч кандыдатаў у дэпутаты з грамадзянамі, ці правядзення іншых сустрэч у перыяд выбараў. А для пікетаў, маўляў, дадзеныя пляцоўкі не прадугледжаныя.

Аляксандр Процка не згадзіўся з дадзеным рашэннем, палічыўшы, што такое рашэнне абмяжоўвае яго правы, і абскардзіў яго ў судзе Хойніцкага раёна.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international