Баранавічы: 24 верасня суд разгледзіць грамадзянскую справу Мікалая Чарнавуса аб абароне гонару і годнасці

2014 2014-09-19T10:24:44+0300 2014-09-19T10:24:44+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/charnavus16.10.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Мікалай Чарнавус

Мікалай Чарнавус

Індывідуальны прадпрымальнік Мікалай Чарнавус атрымаў позву з суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы, у якой паведамляецца, што гарадскі суд 24 верасня разгледзіць яго зыскавую заяву на дзеянні намесніка начальніка гарадскога аддзела ўнутраных спраў падпалкоўніка Эльдара Вільчкоўскага. На думку Мікалая Чарнавуса, супрацоўнік міліцыі распаўсюдзіў ілжывыя звесткі, што падчас затрымання ў пасля несанкцыянаванага страйку баранавіцкіх прадпрымальнікаў 2 ліпеня грамадскі актывіст сімуляваў пагаршэнне свайго стану здароўя.

– Буду прасіць, каб гарадскі суд абавязаў падпалкоўніка Эльдара Вільчкоўскага абвергнуць ілжывыя і не адпавядаючыя рэчаіснасці звесткі шляхам прынясення вуснага і пісьмовага прабачэння, – пракаментаваў Мікалай Чарнавус.

Разгляд справы адбудзецца 24 верасня а 11-ай гадзіне ў памяшканні суда Баранавіцкага раёна і г. Баранавічы адрасе: вул. Гагарына, д. 6, кабінет 214.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international