Міліцыя затрымала 30 студэнтаў каля метро «Фрунзенская»

2014 2014-09-19T08:54:08+0300 2014-09-19T08:54:08+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zatrymanni-000.jpg

Сёння павінен быў адбыцца чарговы прагляд «кіно ў пераходзе». Удзельнікі хацелі паглядзець дакументальны фільм пра вулічнага мастака Бэнксі ў пераходзе каля журфака БДУ. Аднак каля 20.40 удзельнікаў мерапрыемства зноў затрымала міліцыя. Каля 30 чалавек даставілі ў Маскоўскі РАУС. 

На дадзены момант большасць удзельнікаў адпусцілі, у РАУС застаюцца адна з арганізатарак прагляду Настасся Долюшка і хлопец (імя пакуль невядомае). 

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства