У Бялыніцкім раёне зноў прымушаюць падпісвацца на дзяржаўныя газеты і часопісы

2014 2014-09-18T15:32:19+0300 2014-09-19T12:45:49+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/gazeta.jpg Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА» Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»
Праваабарончы цэнтр «ВЯСНА»

У Бялыніцкім раёне працягваецца практыка прымусовай падпіскі на дзяржаўныя газеты і часопісы. Зараз заканчваецца падпіска на чацвёрты квартал 2014 года, заданне па забеспячэнні падпіскі на ідэалагічна правільныя выданні даведзена літаральна да кожнай бюджэтнай установы, неабходныя ўказанні атрымалі таксама і іншыя арганізацыі і прадпрыемствы Бялыніцкага раёна.

Сярод рэспубліканскіх выданняў, падпіску на якія жорстка кантралюецца аддзелам ідэалогіі райвыканкама, па-за канкурэнцыяй застаецца газета адміністрацыі прэзідэнта “Советская Белоруссия”, якую абавязваюць выпісваць большасць спецыялістаў гаспадарак, чыноўнікаў, настаўнікаў і супрацоўнікаў устаноў культуры. Таксама для кожнай арганізацыі раёна ўстанаўліваюцца жорсткія лічбы колькасці асобнікаў абласной газеты “Магілёўскія ведамасці” і раённай “Зара над Друццю”, якія абавязаны выпісаць яе супрацоўнікі.

Па словах настаўнікаў адной з бялыніцкіх школ, здараюцца анекдатычныя выпадкі, калі членаў адной сям’і, якія працуюць у розных установах, прымушаюць падпісвацца на аднолькавыя дзяржаўнія газеты.

Для кожнага педагога ўстаноў адукацыі раёна па-ранейшаму таксама застаецца абавязковай падпіска на профільныя выданні – “Настаўніцкую газету” альбо часопіс “Пралеска”, калі педагог працуе ў дзіцячым садку ці малодшых класаў. Тэхнічныя супрацоўнікі ўстаноў адукацыі і культуры абавязаныя выпісаць альбо раённую газету “Зара над Друццю”, альбо абласную “Магілёўскія ведамасці”. Праўда, магчымы і іншы варыянт – працаўнік можа падпісацца на газету “Юный спасатель”, якая чамусьці карыстаецца шалёнай папулярнасцю ў кіраўніцтва аддзелаў адукацы і і ідэалогіі і культуры…

Жорсткія планы падпіскі на дзяржвыданні даведзены і кожнаму паштальёну аддзяленняў сувязі Бялыніцкага раёна. Даводзяцца канкрэтныя лічбы, колькі асобнікаў той ці іншай дзяржаўнай газеты павінен выпісаць паштальён. Найбольшыя лічбы даводзяцца па падпісцы на раённую газету “Зара над Друццю” і рэспубліканскую “Советскую Белоруссию”. Паштальёны часцяком самі павінны выпісваць па некалькі газет са сваёй невялікай зарплаты, бо, калі яны не выконваюць план па падпісцы, іх пазбаўляюць прэміі за квартал.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international