Дуня Міятавіч заклікае ўлады Беларусі скасаваць акрэдытацыю для СМІ

2014 2014-09-16T12:08:04+0300 2014-09-16T12:08:04+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/mijatavich.jpg
Прадстаўнік АБСЕ па свабодзе СМІ Дунья Міятавіч

Прадстаўнік АБСЕ па свабодзе СМІ Дунья Міятавіч

Патрабаваньне аб абавязковай акрэдытацыі журналістаў у Беларусі павінна быць адмененае, бо яно рэальна абмяжоўвае магчымасьці СМІ.

Такое меркаваньне выказала ў інтэрвію БелаПАН прадстаўніца АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ Дуня Міятавіч, якая 15-16 верасьня знаходзіцца ў Менску з афіцыйным візытам. Яна падкрэсьліла, што ўвесь час падымае гэтую праблему падчас кантактаў з прадстаўнікамі беларускіх уладаў.

Міятавіч нагадала аб сваім папярэднім візыце ў Беларусь у 2013 годзе:

«Мы тады правялі вельмі пасьпяховы сэмінар на тэму разьвіцьця інтэрнэт-СМІ і анлайн-журналістыкі. Той візыт быў пасьпяховым і таму, што мы абмеркавалі многія праблемы, якія былі надзвычай важныя, у прыватнасьці пытаньне бясьпекі журналістаў. Я прасіла ўрад зрабіць абсалютна ўсё магчымае, каб з журналістаў былі зьнятыя абвінавачваньні, і гэта ў выніку адбылося. Цяпер у Беларусі няма журналістаў у турмах, а абвінавачваньні былі зьнятыя».

Гаворка ішла пра крымінальныя справы журналістаў Андрэя Пачобута, Ірыны Халіп, Натальлі Радзінай і Антона Сурапіна, патлумачыла прадстаўнік АБСЭ па пытаньнях свабоды СМІ. Паводле яе слоў, зьняцьце абвінавачваньняў — гэта вельмі пазытыўны крок, але яго аднаго недастаткова.

Акрамя адмены абавязковай акрэдытацыі журналістаў, у Беларусі варта рэфармаваць заканадаўства аб СМІ і доступе да інфармацыі, лічыць Дуня Міятавіч.

Гэтыя законы, паводле яе слоў, «тэрмінова маюць патрэбу ў рэформах» і павінны быць «гарманізаваныя і лібэралізаваныя ў адпаведнасьці з міжнароднымі стандартамі». Зьмены заканадаўства ў галіне СМІ неабходныя для рэальнага паляпшэньня сытуацыі ў краіне, перакананая прадстаўніца АБСЭ.

Важным пытаньнем таксама зьяўляецца свабода ў інтэрнэце, падкрэсьліла яна:

«У маім парадку дня гэтае пытаньне займае важнае месца ў дачыненьні да ўсіх краін — удзельніц АБСЭ, каб пераканацца, што не плянуюцца ніякія забароны ў інтэрнэце ці нешта падобнае», — сказала Міятавіч.

 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international