15 гадоў таму выкралі Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага

2014 2014-09-16T09:13:05+0300 2014-09-16T09:13:05+0300 be http://spring96.org/files/images/sources/zniklyja-palityki.jpg

Віктар Ганчар і Анатоль Красоўскі бясследна зніклі 16 верасня 1999 года. Увечары яны пайшлі ў лазню, размешчаную ў Мінску па вуліцы Фабрычная, 20. Апошні раз іх бачылі прыкладна ў 22.35, калі абодва выйшлі з будынку і селі ў «Джып-Чэрокі», які належаў Красоўскаму. 

Крымінальную справу па факце знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага распачала пракуратура Мінску. Па дадзеных следства, пры аглядзе прылеглай тэрыторыі былі знойдзены аскепкі пластмасавых рассейвальнікаў святлосігнальных прыбораў аўтамабіля, сляды тармажэння аўтамашыны і яе ўдару аб дрэва, а таксама сляды крыві. Вынікі генатыпаскапічнай экспертызы паказалі, што паходжанне знойдзеных на месцы здарэння слядоў крыві ад Красоўскага выключаецца, а ступень дакладнасці вывадаў аб паходжанні плям крыві ад Ганчара складае 99,6%. Аналіз сабраных па справе доказаў, у тым ліку паказанняў сведак, дае падставу меркаваць, што Ганчар і Красоўскі былі гвалтоўна выкрадзеныя невядомымі асобамі. 

Прадстаўнікі апазіцыі, родныя зніклых і міжнародная грамадскасць лічаць, што Ганчар і Красоўскі былі выкрадзеныя па палітычных матывах, і падазраюць у дачыненні да іх выкрадання вышэйшых службовых асобаў краіны. 

Апошнія навіны

слухаць Радыё рацыя Міжнародная федэрацыя правоў чалавека Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка КАМУНІКАТ Грамадзкі вэб-архіў ВЫТОКІ Антидискриминационный центр АДЦ 'Мемориал' Prava-BY.info Беларускі Праўны Партал Межрегиональная правозащитная группа - Воронеж/Черноземье
Московская Хельсинкская группа
Молодежное Правозащитное Движение
amnesty international